Чарговы веснавы велапрабег у Кіраўску падарыў яго ўдзельнікам масу станоўчых эмоцый (фотарэпартаж). 21.by

Чарговы веснавы велапрабег у Кіраўску падарыў яго ўдзельнікам масу станоўчых эмоцый (фотарэпартаж)

19.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Яркае сонца, цёплае паветра, лёгкі ласкавы ветрык у спалучэнні з выдатным настроем і шчырымі ўсмешкамі на тварах, і… шматлікія веласіпеды. Усё гэта стала атрыбутыкай традыцыйнага веснавога велапрабегу, які азнаменаваў на Кіраўшчыне адкрыццё чарговага веласезона. Веласіпед — гэта адзін з тых прыстасаванняў, які дапамагае не толькі хутчэй пераадолець адлегласць, але і падтрымліваць пры гэтым добрую фізічную форму. Таму назва прабегу — «Моладзь — за здароўем на веласіпедзе!» носіць яшчэ і сімвалічную назву. Ну, а для Кіраўска веласіпед — гэта цэлы сімвал, самы папулярны від транспарту, аб чым даўно ведаюць у нашай краіне. Прычым для прадстаўнікоў усіх узростаў. Менавіта таму ў пятніцу на плошчы імя Кірава сабраліся кіраўчане і госці горада з іншых населеных пунктаў раёна і нават з-за яго межаў, як кажуць, ад мала на вяліка: дзетсадаўцы, школьнікі і навучэнцкая моладзь, прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадскіх арганізацый, пенсіянеры. Усе яны прыехалі на сваіх двухколавых сябрах, каб масава, агульна з задавальненнем пракаціцца па вуліцах любімага райцэнтра…

Будзе дапоўнена.   


























































 







 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яркае сонца, цёплае паветра, лёгкі ласкавы ветрык у спалучэнні з выдатным настроем і шчырымі ўсмешкамі на тварах, і… шматлікія веласіпеды. Усё гэта стала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика