Жители деревни Убоино навели порядок на воинском захоронении
03.05.2019
—
Новости Общества
|
На мінулым дні работы з насельніцтвам жыхары в. Убоіна Обальскага сельсавета ўзнялі пытанне навядзення парадку ля воінскага пахавання, якое знаходзіцца ў вёсцы на тэрыторыі былой мясцовай школы. Вяскоўцы дамовіліся са старшынёй сельвыканкама Мікалаем Будневічам, прызначылі дзень, у які выйдуць на суботнік.
Аднаму там справіцца было не пад сілу, а талакой папрацавалі некалькі гадзін – і вынік навідавоку. Падмялі, прыбралі смецце, абрэзалі старое сучча на таполях і бярозах, прарэдзілі бэз. На дапамогу прыехалі работнікі сельвыканкама зараз са старшынёй.
– На суботнік нас сабралася 12 чалавек, – расказаў жыхар Убоіна Аляксей Фядура. – Усе мы так ці інакш маем мясцовыя карані. Я, напрыклад, вырас у гэтай вёсцы, доўга жыў і працаваў у Наваполацку, а цяпер вось вярнуўся на малую радзіму. Заканчваў Убоінскую васьмігодку, калісьці школьнікам прыбіраў гэтыя брацкія могілкі. На мемарыяльнай дошцы там запісаны імёны многіх нашых загінуўшых землякоў, сярод іх ёсць і мае сваякі, і сваякі маіх суседзяў. Мы ўдзячны ім за Перамогу, за мірнае неба над галавой, і лічым сваім абавязкамам наводзіць парадак на гэтым святым і памятным для нас месцы.
Дарэчы, на суботніку ва Убоіне працавалі як мясцовыя жыхары, так і дачнікі. Выйшлі нават сем’ямі. Аляксей Фядура працаваў поплеч са сваёй жонкай, Вера Хахель і Ганна Сачыўка прыйшлі са сваімі сынамі. Такая дабрачынная справа згуртавала ўсіх вяскоўцаў. Калі ў кожнай вёсцы збяруцца на суботнік хаця б на дзве-тры гадзіны, наша Шуміліншчына стане яшчэ больш прыгожай.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ля воінскага пахавання – парадак На мінулым дні работы з насельніцтвам жыхары в. Убоіна Обальскага сельсавета ўзнялі пытанне навядзення парадку ля воінскага...
|
|