Рэцэпты Біс: салата «Чафан». 21.by

Рэцэпты Біс: салата «Чафан»

28.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэцэпт ад настаўніцы пачатковых класаў СШ №5 Соф’і Анатольеўны Кратко


ІНГРЭДЫЕНТЫ:

бульба — 3 шт.,

морква (буйная) — 1 шт.,

капуста пекінская — 200 г,

бурак сталовы (буйны) — 1 шт.,

салямі – 200 г,

маянэз – 200 г.

Прыгатаванне

* Сырыя моркву і бурак нацерці на тарцы саломкай, «па-карэйску». Капусту тонка нашынкаваць.

* Бульбу наразаем саломкай, прамываем, абсушваем сурвэткай і смажым у алеі да залацістай скарыначкі. Ад-кідваем на друшляк, солім і астуджаем. Пры жаданні бульбу «фры» можна замяніць звычайнымі чыпсамі.

* Каўбасу таксама наразаем саломкай.

* На вялікую сервіровачную талерку раскладваем па крузе горкі: капусту, бурак, моркву, бульбу і каўбасу. У сярэдзіну заліваецца маянэз.

* Салата змешваецца перад самым ужываннем.

Смачна есці!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэцэпт ад настаўніцы пачатковых класаў СШ №5 Соф’і Анатольеўны Кратко ІНГРЭДЫЕНТЫ: бульба — 3 шт., морква (буйная) — 1 шт., капуста пекінская — 200 г, бурак сталовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика