В Пружанах отпраздновали День Независимости. 21.by

В Пружанах отпраздновали День Независимости

05.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урачыстасці, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 75-й гадавіне з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачаліся раніцай каля помнікаў і абеліскаў горада, да якіх прадстаўнікі працоўных калектываў ускладалі вянкі і кветкі. Потым усе дэлегацыі рушылі да райвыканкама, адкуль пачыналася ўрачыстае шэсце.


У ім, акрамя працоўных дэлегацый, прымалі ўдзел прадстаўнікі ўладных структур раёна, сілавых ведамстваў і школьнікі. Дзеці, якія ўзначальвалі калону, неслі фотаздымкі сваіх родных ветэранаў, якія загінулі на фронце або не дажылі да гэтага святочнага юбілею.

Дзеці, якія ўзначальвалі калону, неслі фотаздымкі сваіх родных ветэранаў, якія загінулі на фронце або не дажылі да гэтага святочнага юбілею.


Гукі духавога аркестра прыцягвалі ўвагу прахожых, некаторыя з іх таксама далучаліся да калоны, іншыя проста вітальна махалі рукамі. І ўсюды луналі ўсмешкі, якія разам з яркімі сонечнымі промнямі надавалі гэтаму дню яшчэ больш святочнасці і радаснага настрою.


Афіцыйная частка  святкавання пачалася з мітынгу каля помніка «Спаленым вёскам». Са словамі падзякі да прысутных на мерапрыемстве ветэранаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук. Таксама Сяргей Міхайлавіч нагадаў пра здабыткі ў гады пасляваеннага ліхалецця, і той подзвіг беларускага народа, які стварыў падмурак сучаснага дабрабыту нашай суверэннай краіны.

Практычна ўвесь мітынг у цэнтры ўвагі былі пасівелыя ветэраны: ім жадалі здароўя і выказвалі павагу ўсе выступоўцы. З пранікнёнымі словамі да мікрафона падышла старшыня маладзёжнага парламента Аліна Чулец. Кіраўнік польскай дэлегацыі, намеснік старшыні Гайнаўскага павета Іаана Койла завастрыла ўвагу на тым, што і ў Другой Сусветнай вайне, і зараз Польшча і Беларусь застаюцца разам, падзяляючы многія нягоды і здабыткі. Новая гісторыя сумеснага супрацоўніцтва налічвае больш за 20 гадоў. І кожны год колькасць трансгранічных кантактаў толькі павялічваецца.

Са свайго боку слова ўзялі і ветэраны, ад імя якіх заклікалі не губляць памяць, не страціць мір І.М.Алякумаў і С.С.Карпей. Яны ўзгадалі пра тыя страшэнныя гады, пра зверствы гітлераўцаў на акупаванай Беларусі.

— Такое нельга дараваць, бо пасля знойдуцца такія «гітлеры», якія захочуць усё паўтарыць,— зазначыла малалетні вязень фашысцкага канцлагера «Азарычы» Соф’я Сяргееўна Карпей.




Напрыканцы мітынгу да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі, пасля чаго  афіцыйнае святкаванне перамясцілася на гарадскую плошчу, дзе прайшоў урачысты канцэрт. Са сцэны гучалі песні ваенных і пасляваенных гадоў, народныя кампазіцыі і сучасныя шлягеры.

Асабліва ўрачысты настрой стварыла выступленне старшыні раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудраўца, які, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, уручыў дванаццаці прысутным ветэранам вайны і працы, малалетнім вязням фашызму юбілейныя медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».


Таксама адбылося і ўзнагароджанне лепшых прафсаюзных дзеячаў раёна: старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Т.Ю.Гаманчук уручыла юбілейныя медалі «115 год прафсаюзнаму руху Беларусі» старшыні «пярвічкі» ААТ «Беларусбанк» С.У.Мацукову і ў рамках сацыяльнага партнёрства дырэктару Сухопальскай СШ В.В.Літвінюку.

Пасля канцэрта на гарадской плошчы ўрачыстыя мерапрыемствы перамясціліся ў гарадскі парк, дзе адбыўся яшчэ адзін канцэрт, які ладзілі лепшыя самадзейныя  калектывы і сольныя  выступоўцы  раёна.

Для жадаючых паглядзець на спартыўных баталіі, а то і прыняць удзел у  іх, на стадыёне прайшлі спаборніцтвы па дартсе, шашках, гіравым спорце і армрэстлінгу. Галоўны спецыяліст райвыканкама па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму А.Л.Лапыка граматы пераможцаў уручыў Сяргею Усачову і Ганне Траццяк (гіравы спорт), Івану Нагару (армрэстлінг) і Ліноўскай футбольнай камандзе. А на аўтадроме для аматараў больш рухавых відовішчаў выхаванцы гуртка юных картынгістаў ДТСААФ у рамках паказальных выступленняў прадэманстравалі віртуознае валоданне картынгам.

Алег СІДАРЭНКА, Сяргей Талашкевіч (фота)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстасці, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 75-й гадавіне з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачаліся раніцай каля помнікаў і абеліскаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика