Коллектив ОАО «Великосельское Агро» первым в районе доработал тысячу тонн зерна и масличных семян рапса. 21.by

Коллектив ОАО «Великосельское Агро» первым в районе доработал тысячу тонн зерна и масличных семян рапса

09.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сёлетнім жніве першым у раёне дапрацаваў тысячу тон збожжа і алейнага насення рапсу калектыў КЗСВ-40 з ААТ «Велікасельскае Агра».
Дапрацоўка збожжа, дастаўленага з палеткаў, — важны тэхналагічны ланцужок ва ўборачным канвееры. Поле, сушыльны комплекс, збожжасховішча — такі шлях праходзіць яно, каб трапіць на працяглае захоўванне. Дарэчы, каб уявіць тысячу тон збожжа, дастаткова сказаць, што для яго перавозкі па чыгунцы патрабуецца 16 вагонаў.



Ад людзей, якія працуюць на зернеачышчальна-сушыльных комплексах, патрабуецца не толькі кампетэнтнасць, але і высокая адказнасць, і ўменне працаваць аператыўна. Менавіта так — у кругласутачным рэжыме — на зернесушыльным комплексе ў Вялікім Сяле працуе дружны калектыў машыністаў: Дзмітрый Сямашка, Цімафей Мелеш, Валерый Бірук, Міхаіл Халецкі. Нагадаем, што ў мінулым годзе гэты калектыў стаў лепшым у раённым спаборніцтве па выніках жніва ў сваёй намінацыі, перапрацаваўшы звыш сямі тысяч тон збожжа.
У мінулую пятніцу з першай перамогай на сёлетнім жніве машыністаў КЗСВ-40 павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І.І.Ярома і старшыня прафкама ААТ «Велікасельскае Агра» М.В.Ляўчук. Калектыву сушыльнага комплексу І.І.Ярома ўручыў каштоўныя падарункі (на здымку).
Мікола Архуцік. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёлетнім жніве першым у раёне дапрацаваў тысячу тон збожжа і алейнага насення рапсу калектыў КЗСВ-40 з ААТ «Велікасельскае Агра». Дапрацоўка збожжа,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика