Асіповічы: коратка аб розным
12.08.2019
—
Новости Общества
|
Цэнтральная райбальніца папоўнілася 13 маладымі спецыялістамі. Да работы прыступілі неўролаг, акушэр-гінеколаг, хірург, афтальмолаг, 2 педыятры і 3 урачы агульнай прыктыкі, а таксама зубны тэхнік, дзіцячая медсястра і 2 фельчары. У Дараганаўскім сельсавеце з пачатку года адрамантавана 7 помнікаў ахвярам Вялікай Айчыннай, на што было выдаткавана каля 10 тысяч рублёў, ліквідаваны 81 несанкцыянаваны сметнік і 2 старыя збудаванні, спілавана 67 аварыйных дрэў на могілках. Выдадзена 93 прадпісанні, 83 з якіх выкананы. Раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Алімпія” займаецца арганізацыяй турпаездак па краіне. За студзень-ліпень па турпаслугі сюды звярнуліся Лапіцкая, Вяззеўская школы, СШ № 3, ветэраны працы розных гарадскіх прадпрыемстваў. У раённым цэнтры сацабслугоўвання паведамілі, што да новага навучальнага года на адрасную дапамогу могуць разлічваць 630 шматдзетных, малазабяспечаных сямей, у якіх выхоўваецца 1214 школьнікаў. Агульная сума — 83 тыс. 766 руб. (69 рублёў на кожнае дзіця). Ясенскі сацыяльны прытулак з падарункамі нядаўна наведалі былыя асіповіцкія дэсантнікі. Па словах аднаго з іх — Аляксандра Шушкевіча, такім добрым учынкам яны адзначылі Дзень Паветрана-дэсантных войск. Выхаванка РЦТДіМ Ірына Рымашэўская (педагог Тамара Веправа) сярод звыш 100 удзельнікаў з розных краін стала бронзавым прызёрам у міжнародным конкурсе малюнкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтральная райбальніца папоўнілася 13 маладымі спецыялістамі. Да работы прыступілі неўролаг, акушэр-гінеколаг, хірург, афтальмолаг, 2 педыятры і 3 урачы агульнай...
|
|