Камунальных пытанняў не меншае. 21.by

Камунальных пытанняў не меншае

29.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Камунальных  пытанняў  не  меншае
На прамую лінію старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай, якая праходзіла ў мінулую суботу, тэлефанавалі пераважна жыхары райцэнтра. Сярод надзённых праблем, якія хвалявалі людзей, пераважалі пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Гэта і навядзенне парадку на двары і ў пад’ез-дзе шматкватэрнага дома па вуліцы Ленінскай, і падтапленне падвала аднаго з дамоў на Сіпко паверхневымі і сцёкавымі водамі, і адсутнасць гарачай вады ў доме 77 па вуліцы Юбілейнай. Усе пытанні былі ўзяты на кантроль і накіраваныя ва УП ЖКГ для выканання. У прыватнасці, высветлілася, што гарачай вады няма з-за рамонту цеплатрасы. Для зручнасці людзей яе ўключалі на выхадныя дні, але зараз  рамонт працягваецца і гарачай вады ў гэтым доме часова няма.
Адно з пытанняў тычылася аказання сацыяльных паслуг. На момант напісання матэрыялу гэтае пытанне было вырашана станоўча.
Па іншых пытаннях заяўнікам былі дадзены тлумачэнні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камунальных  пытанняў  не  меншае На прамую лінію старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай, якая праходзіла ў мінулую суботу, тэлефанавалі пераважна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика