Аснова ўраджаю закладваецца восенню. 21.by

Аснова ўраджаю закладваецца восенню

12.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле слоў галоўнага агранома філіяла Мікалая Тарасевіча, разлічвалі ў гэтым годзе атрымаць больш высокую ўраджайнасць і яшчэ з восені пад яе быў закла-дзены трывалы падмурак. Усяго ў гаспадарцы пад збожжавымі і зернебабовымі культурамі сёлета было занята 915 гектараў, у тым ліку 615 гектараў азімых і 300 гектараў яравых. Сяўбу як азімых, так і яравых культур правялі высакаякасным кандыцыйным насенным матэрыялам. Эліту і насенне першай рэпрадукцыі пасеялі ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны ў добра апрацаваныя і запраўленыя неабходнай колькасцю мінеральных тукаў палеткі. Свое-
часова і ў поўным аб’ёме правялі падкормкі і хімічныя апрацоўкі пасеваў супраць пустазелля, хвароб і шкоднікаў. А вось на прэпараты супраць палягання раслін не хапіла фінансавых сродкаў, таму з-за вялікай палегліцы страцілі частку вырашчанага ўраджаю. Негатыўны адбітак на ўраджайнасць наклалі і працяг-лыя дажджы: на некаторых пасевах з’явіўся так званы падгон, а ў асобных месцах зерне стала прарастаць прама ў коласе.
– Тым не менш на асобных участках ураджайнасць пшаніцы была да 60 цэнтнераў з гектара, – адзначыў Мікалай Пятровіч. – Парадаваў і авёс, ураджайнасць якога даходзіла да 50 цэнтнераў з гектара, па 45-50 цэнтнераў намалочвалі з асобных участкаў і зернебабовых. А вось ячмень сёлета не апраўдаў нашых спадзяванняў. Не ўдалося выйсці на запланаваную ўраджайнасць і азімага жыта, якое падбіла дажджом, таму яно стала прарастаць у коласе. Да таго ж частка пасеваў азімых збожжавых пасля зімоўкі была пашкоджана снежнай цвіллю, што таксама негатыўна сказалася на іх ураджайнасці. Аднак, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е падчас жніва, нашы камбайнеры пастараліся звесці да мінімуму страты вырашчанага ўраджаю. Два камбайнавыя экіпажы на абмалоце збажыны і два вадзіцелі на перавозцы збожжа ад камбайнаў пераадолелі рубеж у тысячу тон. Старшы камбайнер Мікалай Ігнатовіч з камбайнерам Віталем Конанам камбайнам КЗС-1218 намалацілі 1400 тон зерня, а на рахунку старшага камбайнера Віктара Ігнатовіча і камбайнера Аляксандра Скакуна – звыш тысячы тон. Больш чым па тысячы тон перавезлі зерня новага ўраджаю ад камбайнаў вадзіцелі Уладзімір Скакун і Аляксандр Гармаза.
У гэтыя дні механізатары гаспадаркі шчыруюць на падрыхтоўцы глебы і ўнясенні мінеральных угнаенняў пад азімыя культуры, а таксама сяўбе азімых. Азімую свірэпіцу Аляксандр Аксюта пасеяў ужо на плошчы 95 гектараў, 25 гектараў з якіх мяркуецца ўбраць на зерне, а астатнія 70 – на зялёны корм. Азімыя збожжавыя сёлета, як і ў мінулым го-
дзе, запланавана пасеяць на плошчы 600 гектараў.
Падчас наведвання гаспадаркі на мінулым тыдні механізатар Пётр Баўтрук на трактары МТЗ-3022 з дыскатарам АДН-6 непадалёку ад вёскі Гаравец заканчваў падрыхтоўку глебы на 100-гектарным полі, на якім сёлета размяшчаўся азімы рапс. А з другога краю таго ж самага поля Аляксандр Аксюта на трактары МТЗ-3522 з камбінаваным пасяўным агрэгатам АПП-6 “Бярэсце” сеяў азімую пшаніцу айчыннай селекцыі. Там жа сустрэлі Юрыя Навіцкага, вадзіцеля аўтамашыны ГАЗ-53, пераабсталяванай пад аўтазагрузчык насення, а таксама брыгадзіра паляводчай брыгады Аліну Апет, якая зазначыла, што якасць работы абодвух механізатараў можна не кантраляваць, таму што яны маюць багаты вопыт і бездакорна выконваюць любую даручаную справу.
У той жа дзень на другім полі займаўся ворывам глебы на трактары МТЗ-1221 з абаротнымі плугамі ППО-4-40 механізатар Анатоль Дуброўскі.
Як запэўніў галоўны аграном, пад азімыя культуры ў поўным аб’ёме ўнесены калійныя і фосфарныя ўгнаенні. Для сортазмены і сортаабнаўлення завезена элітнае насенне азімай пшаніцы, жыта і трыцікале, а астатняя частка насеннага матэрыялу ўласнай вытворчасці даведзена да неабходных пасяўных кандыцый і адпавядае першаму класу.
– У якасці эксперыменту маем намер пасеяць сёлета на плошчы каля 50 гектараў гібрыд жыта F-1, які ўстойлівы да палягання і дае высокія ўраджаі, – падзяліўся планамі Мікалай Тарасевіч.
– Праўда, гэты гібрыд патрабуе строгага выканання тэхналогіі, што ў нашых умовах забяспечыць бывае праблематычна, таму што за адным механізатарам замацаваны па два-тры трактары. Але пастараемся вытрымліваць тэхналогію і тэхнічныя рэгламенты, каб у наступным годзе мець больш важкі ўраджай.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Земляробы абасобленага сельскагаспадарчага прадпрыемства – філіяла “Ніўкі” УП “Папяровая фабрыка” Дзяржзнака намалацілі сёлета з кожнага гектара па 39,7...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика