Дорым цуды разам! У Карэлічах распачаўся сезон навагодніх дабрачынных акцый. 21.by

Дорым цуды разам! У Карэлічах распачаўся сезон навагодніх дабрачынных акцый

30.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сезон шчодрых сэрцаў і здзяйснення дзіцячых мараў адкрываецца ў Карэліцкім раёне. Распачала яго дабрачынная акцыя “Навык дабрыні”, якая прайшла ў райцэнтры 29 лістапада.


Праект мае рэгіянальны маштаб і праводзіцца з 18 лістапада Гродзенскім абласным аддзяленнем РГА “Беларускі дзіцячы фонд” у цеснай звязцы з галоўным упраўленнем адукацыі аблвыканкама. Дадзеная акцыя накіравана на аказанне дапамогі і падтрымку дзяцей-сірот, а таксама хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць інваліднасць, хварэюць ці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Менавіта для іх на сабраныя сродкі набудуць медыцынскае, рэабілітацыйнае і дыягнастычнае абсталяванне. Апроч таго, падарункамі падтрымаюць малазабяспечаныя сем’і, каб і там адчулі сапраўдны дух навагодніх і калядных святаў.

У Карэлічах добрая справа аб’яднала шмат людзей. Падчас акцыі раённае аддзяленне РГА “Беларускі дзіцячы фонд” прадстаўляла яго старшыня Вольга Куляка, упраўленне адукацыі райвыканкама – метадыст Марына Вярбіцкая, раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – яго дырэктар Алена Ашманкевіч, РК ГА “БРСМ” і Маладзёжны савет раённага аб’яднання прафсаюзаў – валанцёры з Карэліцкага дзяржаўнага прафесійнага будаўнічага ліцэя Раман Федарака і Вадзім Гіль.

Радасна, што ў чарговы раз карэліччане, ад дзетак да дарослых, шчыра адгукнуліся на заклік дабрачыннай акцыі. “Нашы людзі маюць вялікія сэрцы і кожны год дэманструюць асаблівы навык дабрыні і міласэрнасці. Сёлета мы толькі пачынаем, наперадзе яшчэ варта шмат зрабіць, каб як мага больш хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі падарункі, што сагрэюць і напоўняць святочным настроем дзіцячыя душы”, – акрэсліла напрыканцы акцыі планы на бліжэйшую будучыню Вольга Куляка.














Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сезон шчодрых сэрцаў і здзяйснення дзіцячых мараў адкрываецца ў Карэліцкім раёне. Распачала яго дабрачынная акцыя “Навык дабрыні”, якая прайшла ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика