Фаина Гузова, старший мастер колбасного цеха Сенненского районного потребительского общества, удостоена почетного звания «Человек года Витебщины – 2019”. 21.by

Фаина Гузова, старший мастер колбасного цеха Сенненского районного потребительского общества, удостоена почетного звания «Человек года Витебщины – 2019”

18.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калектыў цэха ў мінулым годзе дасягнуў добрых паказчыкаў. Узровень вытворчасці прадукцыі забяспечаны ў супастаўных цэнах на 102,8%. Па выніках 2019-га Сенненскае райспажыўтаварыства зайняло другое месца па аб’ёмах вытворчасці прадукцыі з мяса сярод раённых спажывецкіх таварыстваў вобласці.


Старшы майстар каўбаснага цэха Сенненскага райспажыўтаварыства Фаіна Гузава

 На сённяшні дзень сенненскі каўбасны цэх выпрацоўвае 41 від прадукцыі з мяса. З 17 найменняў вырабляемых паўфабрыкатаў тры новыя пачалі выпускаць у мінулым годзе.

 — Лаўрэатам прэміі “Чалавек года Віцебшчыны” я стала дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго калектыву цэха, — гаворыць Фаіна Гузава. Не абыходзіць жанчына словамі ўдзячнасці і раённую ўладу, кіраўніцтва райспажыўтаварыства і аблспажыўсаюза. Сапраўды, дарагога варта, калі ёсць на каго абаперціся. Але думаецца, што падтрымка і дапамога пойдзе на карысць толькі той справе, за якой стаіць працавіты і адказны чалавек.

 Працаваць і не баяцца работы Фаіна Міхайлаўна навучылася яшчэ ў дзяцінстве. Сям’я, у якой выхоўвалася восем дзяцей, рана засталася без бацькі. Маці, як ёй ні было цяжка, падняла і выхавала ўсіх дзяцей дастойнымі людзьмі. Праўда, папрацаваць у дзяцінстве ім прыйшлося, бо каб выжыць, трэба было рупіцца. І Фаіна была не выключэннем. Прывыкла рабіць усё сумленна, старалася ж для сваіх родных людзей. Гэтыя сумленнасць і працавітасць, прывітыя маці, ёй вельмі спатрэбіліся ў самастойным жыцці. А ўступіць у яго давялося рана.

 Хоць і няблага вучылася, спачатку ў Глебаўскай васьмігодцы, потым у Расненскай сярэдняй школе, пасля выпускнога вечара прыйшлося пайсці працаваць. Дзяўчына вырашыла паспрабаваць сябе ў сферы грамадскага харчавання. Ды так і засталася на ўсё жыццё ў Сенненскім райспажыўтаварыстве. Спачатку яе “паставілі на раздачу” ў гарадскім кафэ. Вырашылі прыгледзецца, праверыць, чаго вартая новая маладая работніца. А Фаіна, якая і падумаць не магла, што на рабоце можна не старацца, і тут, як дома, працавала добрасумленна. Задаволена ёй было і кіраўніцтва, і кліенты не скардзіліся. Раздатчыцу перавялі вучаніцай повара.

 Поварам 5 разраду ў цэху паўфабрыкатаў Фаіна Міхайлаўна працавала да 2002 года. Потым паднялася на яшчэ адзін прыступак службовай лесвіцы. Кіраўніцтва вырашыла, што добра зарэкамендаваўшая сябе вопытная работніца, можа ўзначаліць каўбасны цэх. Спецыфіку каўбаснай вытворчасці спасцігала на курсах павышэння кваліфікацыі пры Гомельскім гандлёва-эканамічным ўніверсітэце спажыўкааперацыі. А ўменні ладзіць у калектыве і браць на сябе адказнасць набыла зноў жа ў сваёй мнагадзетнай сям’і.

 Старшы майстар каўбаснага цэха вядзе ўсю неабходную на вытворчасці дакументацыю, адказвае за матэрыяльныя каштоўнасці, якасць прадукцыі. Патрабаванні Фаіна Міхайлаўна перш за ўсё прад’яўляе да сваёй работы. Стараецца ва ўсім, каб падначаленыя маглі браць з яе прыклад. Тады і кіраваць лягчэй, і знаходзіць агульную мову з калектывам. А калі і здараюцца якія-небудзь недарэчнасці, на якой вытворчасці іх не бывае, старшы майстар імкнецца знайсці паразуменне з кожным работнікам, дзейнічае шляхам пераканання. Праблема заўсёды ўладжваецца, не выходзячы за межы калектыву. Людзі адказваюць тым жа, стараюцца працаваць на агульны вынік.

 Таццяна БУРАКОВА.

  Фота аўтара.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыў цэха ў мінулым годзе дасягнуў добрых паказчыкаў. Узровень вытворчасці прадукцыі забяспечаны ў супастаўных цэнах на 102,8%. Па выніках 2019-га Сенненскае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика