Першая перамога Андрыеўскага. 21.by

Першая перамога Андрыеўскага

30.10.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хакейны клуб "Дынама-Мiнск" перарваў серыю паражэнняў, якая дасягала трох матчаў. Сталiчная каманда на выездзе адолела маскоўскiх аднаклубнiкаў з лiкам 5:1. Гэта першая перамога пад кiраўнiцтвам Аляксандра Андрыеўскага. Менавiта з такiм жа лiкам на карысць беларусаў завяршылася i леташняе супрацьстаянне клубаў у чэмпiянаце КХЛ. Двойчы ў мiнскiм "Дынама" вызначыўся Ханэс Хювенен, акрамя яго шайбы закiнулi Юнас Андэрсан, Джэф Плат i Яраслаў Чупрыс. Дарэчы, у шведскага форварда Юнаса Андэрсана ў Мiнску нарадзiўся сын, i ў Маскве да каманды ён далучыўся толькi за дзень да гульнi. Наступны матч беларусы правядуць у Мiнску супраць маскоўскага ЦСКА 30 кастрычнiка.   Алена КРАВЕЦ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакейны клуб "Дынама-Мiнск" перарваў серыю паражэнняў, якая дасягала трох матчаў. Сталiчная каманда на выездзе адолела маскоўскiх аднаклубнiкаў з лiкам 5:1. Гэта першая перамога пад кiраўнiцтвам Аляксандра Андрыеўскага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика