Ток-шоу Выбар прымусiла Хэнлана задумацца. І прыняць рашэнне аб адстаўцы. 21.by

Ток-шоу Выбар прымусiла Хэнлана задумацца. І прыняць рашэнне аб адстаўцы

04.11.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як мы паведамлялi, 2 лiстапада канадскi спецыялiст Глен Хэнлан прыняў рашэнне пакiнуць пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусi. Да гэтага, 20 кастрычнiка трэнер быў звольнены са сталiчнага "Дынама". Праўда, Хэнлан спачатку даў згоду застацца ля руля зборнай i нават пачаў рыхтаваць каманду да Кубка Палесся, якi пройдзе з 5 па 8 лiстапада... У сцiслым каментарыi прэс-службы федэрацыi хакея рашэнне Хэнлана тлумачылася маральна-псiхалагiчным станам. А праз дзень у федэрацыi хакея трэнер сустрэўся з журналiстамi i падрабязна ўсё растлумачыў.

— Я абяцаў, што калi буду пакiдаць Беларусь, буду размаўляць па-руску. Тады я не разлiчваў, што гэта адбудзецца так хутка. I я, i мая жонка адчувалi тут сябе як дома. Мой сын будзе сумаваць па Лагойску — мы нядаўна там пабывалi, i па беларускiм шакаладзе. Калi мы прыехалi пяць гадоў таму, не думалi, што застанёмся тут так надоўга. I сёлета мы вярталiся сюды з-за незвычайных беларускiх людзей, балельшчыкаў. Я iмкнуўся знайсцi, чым адказаць на iх захапленне хакеем, хацеў, каб яны ганарылiся сваёй зборнай... Мы падарожнiчалi па ўсёй краiне — у вас цудоўныя традыцыi, смачная ежа. Тут у мяне з'явiлiся сябры, якiя застануцца на ўсё жыццё. А цяпер пра зборную: у вас ёсць будучыня. Мы змаглi навучыць гульцоў павазе, змянiць падыход да трэнiровак, гульняў. Нацыянальная каманда паднялася з 13 на 8 месца. I я прыняў рашэнне адысцi ў бок...

— Глен, што змянiлася за тыдзень? Пасля адстаўкi з "Дынама" вы хацелi застацца са зборнай...

— Я глядзеў ток-шоу "Выбар", гэта нялёгка — глядзець перадачу пра самога сябе... Калi мяне звольнiлi з "Дынама", я хацеў застацца са зборнай, у мяне былi мэты, мара паехаць на Алiмпiяду, i я падумаў, што трэба працягнуць пачатае. Калi пачаў падрыхтоўку да Кубка Палесся, зразумеў, што няма таго пачуцця, якое было раней. I ў суботу ранiцай я прыняў рашэнне звольнiцца, хоць, магчыма, у дачыненнi да федэрацыi гэта i няправiльна. Але i ў адносiнах да федэрацыi, краiны, балельшчыкаў было б несправядлiва мець трэнера, якi не ўсiм сэрцам аддаецца камандзе. Нацыянальны трэнер у год Алiмпiяды павiнен адчуваць падтрымку ўсiх — прэсы, федэрацыi, кожнага балельшчыка...

— З кiм i навошта вы глядзелi ток-шоу "Выбар", прысвечаны хакею?

— Так атрымалася, што глядзеў. На iнтэрв'ю, якое ў мяне ўзялi, я не пакрыўджаны, там усё было слушна. Гэта перадача прымусiла мяне паглядзець на сiтуацыю збоку...

— Хто, на ваш погляд, гатовы цяпер прыняць зборную?

— Напэўна, вам i сапраўды патрэбны беларускi трэнер. I маюць рацыю тыя, хто кажа, што Мiхаiл Захараў можа прывезцi дадому залаты медаль.

— Цi гатовы вы стаць кансультантам нашай зборнай на Алiмпiядзе?

— Я гатовы зрабiць дзеля каманды ўсё, быць хоць бы вадзiцелем аўтобуса зборнай... Але я не думаю, што мая дапамога патрэбная камандзе.

— Цi не было памылкi ў тым, што вы прынялi прапанову ўзначалiць "Дынама"?

— Летась кiраўнiцтва хацела, каб трэнер зборнай узначальваў "Дынама". Я быў згодны з гэтым i прыехаў у Мiнск. Калi глядзець на сiтуацыю цяпер, то гэта была памылка. Каб быць з камандай на Алiмпiйскiх гульнях, два гады таму я пакiнуў Паўночную Амерыку. Алiмпiяда была важная для мяне. Калi б я ведаў, што так атрымаецца, я адмовiўся б узначальваць "Дынама".

— Што для вас больш важнае, чым хакей? Пра што марыце цяпер?

— Мая сям'я i мая вера ў Бога. Не ведаю, як у iншых трэнераў, а для мяне сям'я больш важная, чым праца.

— Цяпер вы збiраецеся адпачыць цi хутчэй знайсцi працу?

— Калi я дома, мне даводзiцца займацца хатнiмi справамi — прыбiраннем, напрыклад. Таму, калi шчыра, хочацца хутчэй знайсцi новую працу. У гэтым сезоне я адпрацаваў толькi 15 гульняў, i калi знайду штосьцi падыходнае, буду працягваць трэнерскую кар'еру. Як толькi жонка скончыць свае справы ў школе, мы вяртаемся ў Паўночную Амерыку. Праўда, я не ведаю, куды мы вяртаемся — у нас цяпер нават дома там няма.

— Навумаў у адным iнтэрв'ю агучыў iнфармацыю, што ў Беларусi вы зараблялi значна больш, чым у iншых камандах, дзе вам даводзiлася працаваць...

— Гэта сапраўды так.

— Вас звольнiлi за тое, што ў каманды не было характару i трэнерскi штаб не можа яго выхаваць...

— Я размаўляю з вамi 45 хвiлiн, i гэта трэцяе пытанне пра мяне i Навумава. Вы iмкняцеся стварыць канфлiкт, якога не было! У мяне нармальнае стаўленне да таго, што мяне звольнiлi. А што да характару, дык з тых каманд, з якiмi я працаваў, у "Дынама" ён самы моцны.

— Глядзелi гульнi "Дынама" пасля адстаўкi?

— Я не магу iх глядзець.

— Цi засталася ў вас крыўда за звальненне?

— Не. Да мяне добра тут ставiлiся. Калi ты з'яўляешся трэнерам, бывае, што ўсё iдзе як трэба, а бывае i наадварот. З 1991 года я працаваў трэнерам, i мяне двойчы звальнялi. Нават тройчы, калi лiчыць, што тут — два разы.

— Гульнi каманды Беларусi на Алiмпiядзе ў Ванкуверы наведаеце?

— Так, з задавальненнем. Я заўсёды буду сачыць за камандай i перажываць за яе поспех.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы паведамлялi, 2 лiстапада канадскi спецыялiст Глен Хэнлан прыняў рашэнне пакiнуць пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусi. Да гэтага, 20 кастрычнiка трэнер быў звольнены са сталiчнага "Дынама". Праўда, Хэнлан спачатку даў згоду застацца ля руля зборнай i нават пачаў рыхтаваць каманду да Кубка Палесся, якi пройдзе з 5 па 8 лiстапада... У сцiслым каментарыi прэс-службы федэрацыi хакея рашэнне Хэнлана тлумачылася маральна-псiхалагiчным станам. А праз дзень у федэрацыi хакея трэнер сустрэўся з журналiстамi i падрабязна ўсё растлумачыў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика