«Бенфіка» выйшла на першае месца ў чэмпіянаце Партугаліі
10.11.2009 11:05
—
Новости Спорта
|
Супернік барысаўскага БАТЭ у Лізе Еўропы лісабонская «Бенфіка» выйшла на першае месца ў чэмпіянаце Партугаліі. У заключным матчы 10‑га туру ў панядзелак «арлы» выйгралі ў «Наваля» — 1:0. На 90‑й хвіліне гол забіў іспанскі паўабаронца «Бенфікі» Хаві Гарсіа. Размова пра футбол. Пасля 10‑ці тураў «Бенфіка» мае аднолькавую колькасць балаў з «Брагай» — 25. Каманды маюць па восем перамогаў, адной нічыі і па адной паразе. Але ў «Бенфікі» - лепшая рознасць мячоў: 31—7 супраць 15—5 у канкурэнтаў. Хоць у 9‑м туры (31 кастрычніка) «Брага» ў вочнай дуэлі перамагла «Бенфіку» — 2:0. «Порту», што ідзе трэцім, мае 20 балаў. З «Бенфікай» БАТЭ сустрэнецца 2 снежня, у матчы 5‑га туру Лігі Еўропы. Каманды згуляюць у Мінску. 17 верасня, нагадаем, у Лісабоне БАТЭ прайграў з лікам 0:2. Перад матчам з БАТЭ «Бенфіка» правядзе два матчы: 22 лістапада ў матчы 4‑га раунду Кубку краіны яна згуляе дома з «Віторыяй» (Гімараеш), а 28 лістапада — у матчы чэмпіянату Партугаліі — у гасцях са «Спортынгам». На гэтых выходных тураў еўрапейскіх чэмпіянату не будзе — зборныя праводзяць стыкавыя і таварыскія гульні. Партугалія, у прыватнасці, правядзе 14 і 18 стыкавыя матчы з Босніяй за права паехаць на чэмпіянат свету па футболе. Ад «Бенфікі» ў зборную дэлегаваны толькі паўабаронца Каэнтрао. Хто забыў, пасля 4‑х тураў у групе «І» Лігі Еўропы становішча наступнае: Бенфіка — 9 балаў (тры перамогі, адна параза, баланс мячоў 9—1), Эвертан — 6 (дзве перамогі, дзве паразы, баланс мячоў 6—8), БАТЭ — 4 (перамога, нічыя, параза, 5—7), АЕК — 4 (перамога, нічыя, параза, 4—8). Адзіную паразу «Бенфіка» пацярпела ў Афінах ад АЕКа - 0:1 *** Што да іншых супернікаў БАТЭ па Лізе Еўропы. «Эвертан» у нядзелю ў гасцях выйграў у «Уэст Хэма» з лікам 2:1. Галы на рахунку Луі Саа і Гослінга. Цяпер «Эвертан» займае 12 радок з 15 баламі (4 перамогі, 3 нічыі, чатыры паразы, баланс мячоў — 15—17). У наступным туры прэм’ер‑лігі ліверпульцы згуляюць у гасцях «Манчэстэрам Юнайтэд» (22 лістапада). Матч з «Эвертанам» БАТЭ правядзе 17 снежня ў гасцях — гэта будзе заключная гульня Лігі Еўропы. Нагадаем, што ў Мінску 1 кастрычніка БАТЭ прайграў 1:2. Афінскі АЕК у панядзелак перамог клуб «Ларыса» — 3:1. У АЕКа галы забілі Даніэль Майсторавіч, Ісмаэль Бланка і Крысціян Немет. АЕК цяпер займае шосты радок у чэмпіянаце Грэцыі (15 балаў, чатыры перамогі, тры нічыі, тры паразы). У «Панацінаікаса», што ідзе першым, 28 балаў. 14 і 18 лістапада зборная Грэцыі правядзе стыкавы матч з Украінай. З АЕКа ў зборную выкліканы Макас. Нагадаем, што БАТЭ па суме двух матчах перайграў АЕК: 2:1 у Мінску, 2:2 у Афінах. *** БАТЭ ў матчы апошняга туру чэмпіянату Беларусі перамог «Гомель» — 3:0. Цяпер барысаўскаму клубу давядзецца згуляць два матчы 1/8 фіналу Кубку Беларусі з ФК «Мінск». Першы матч — 22 лістапада ў Барысаве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партугальцы, хто забыў, - супернік барысаўскага БАТЭ па Лізе Еўропы.
|
|