Амаль таварыская нiчыя. 21.by

Амаль таварыская нiчыя

17.11.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Беларусi ў суботу згуляла ўнiчыю таварыскi матч у гасцях з камандай Саудаўскай Аравii — 1:1. Беларусы забiлi на 20-й хвiлiне — вызначыўся Максiм Бардачоў. А на 23-й хвiлiне з поля быў выдалены наш галкiпер Юрый Жаўноў, і на 32-й хвiлiне гаспадары зраўнялi лiк.

Адзiн мяч перавагі

У суботу ў Еўропе адбылiся першыя гульнi стыкавых матчаў за права паездкi на чэмпiянат свету па футболе 2010 года.

Зборная Расii дома прымала каманду Славенii i перамагла з лiкам 2:1, хоць на апошнiх хвiлiнах госцi ледзь не вырвалi для сябе нiчыйны вынiк. Каманда Украiны гасцявала ў вiцэ-чэмпiёнаў Еўропы зборнай Грэцыi i згуляла ўнічыю — 0:0. Партугалiя дома з лiкам 1:0 абыграла Боснiю i Герцагавiну, а французы ў гасцях з такiм жа лiкам перамаглi iрландцаў. Як бачна па вынiках, барацьба ў стыкавых матчах iдзе не на жарт, больш чым у адзiн мяч гаспадары дома перавагi не мелi. Зрэшты, канчаткова ўсё вырашыцца ў сераду ў матчах у адказ. Таксама адбыўся першы стыкавы матч у Лацiнскай Амерыцы памiж камандамi Коста-Рыкi i Уругвая, дзе таксама з мiнiмальнай перавагай выйгралi госцi.

А каманды Новай Зеландыi i Бахрэйна, як прадстаўнiкi адпаведна Акеанii i Азii, ужо ў другой стыкавай гульнi вызначылi ўладальнiка яшчэ адной пуцёўкi ў ПАР. Пасля безвынiковай нiчыi ў Бахрэйне, новазеландцы забiлi дома адзiны мяч у гульнi, якi i дазволiў iм праз 27 гадоў зноў трапiць на чэмпiянат свету.   "Дынама" выйграла Кубак Палесся

У Пiнску прайшоў традыцыйны футбольны турнiр Кубак Палесся, у якiм бяруць удзел у асноўным маладыя гульцы. Пераможцамi сталi мiнскiя дынамаўцы, якiя выйгралi ўсе тры сустрэчы: дынамаўцы абыгралi пiнскую "Хвалю" (4:0), салiгорскi "Шахцёр" (1:0) i барысаўскi БАТЭ (5:1). Другое месца ў барысаўчан, якiя абыгралi салiгорскiх футбалiстаў (2:1) i пiнчан (2:0).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Беларусi ў суботу згуляла ўнiчыю таварыскi матч у гасцях з камандай Саудаўскай Аравii — 1:1. Беларусы забiлi на 20-й хвiлiне — вызначыўся Максiм Бардачоў. А на 23-й хвiлiне з поля быў выдалены наш галкiпер Юрый Жаўноў, і на 32-й хвiлiне гаспадары зраўнялi лiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика