Беларуска Настасся Новікава заваявала серабро на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы
23.11.2009
—
Новости Спорта
|
Па выніках двух практыкаванняў беларуска падняла 225 кг (100 кг у рыўку і 125 кг у штуршку). Золата выйграла кітаянка Лі Сюеінь, якая набрала суму 239 кг (107+132), бронза дасталася ўкраінцы Юліі Каліне - 215 кг (96+119).
У актыве Настассі Новікавай таксама два малыя сярэбраныя медалі ў асобных практыкаваннях - рыўку і штуршку. Раней Новікава выступала ў больш лёгкай вагавой катэгорыі (53 кг), выйграўшы бронзу Алімпіяды-2008 у Пекіне і серабро чэмпіянату свету-2007. У заявачным спісе зборнай Беларусі на сусветным форуме ў Паўднёвай Карэі яшчэ шэсць прозвішчаў. Валянціна Ляхавец (53 кг) ужо завяршыла выступленне, з сумай 182 кг (80+102), заняўшы 11-е месца. Ганне Бацюшка (63 кг), Семшат Туляевай (69 кг), Мікалаю Чарняку (77 кг), Сяргею Лагуну (85 кг) і алімпійскаму чэмпіёну-2008 Андрэю Арамнаву (105 кг) яшчэ трэба будзе выйсці на памост. Уладальнік сусветнага рэкорду, двухразовы чэмпіён свету і сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008 Андрэй Рыбакоў прапускае першынство планеты з-за грыпу і траўмы спіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуска Настасся Новікава (вагавая катэгорыя да 58 кг) заваявала сёння серабро ў суме дваябор'я на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Паўднёвай Карэі. |
|