На задворках каманднага біятлона
07.12.2009 10:18
—
Новости Спорта
|
У эстафетных гонках, якія прайшлі 6 снежня ў рамках заключнага этапа Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстерсундзе, мужчынская зборная Беларусі заняла дзесятае месца, жаночая — дзевятае. Дыстанцыю 4 па 7,5 км мужчынскі квартэт у складзе Сяргея Новікава, Аляксандра Сымана, Яўгена Абраменкі і Рустама Валіуліна пераадолеў за 1 гадзіну 16 хвілін 58 секунд з адным штрафным кругам (у Сымана) і 9 дадатковымі патронамі. У тройцы лепшых — Францыя (1:15.10,3; 1+7), Нарвегія (+13,7; 3+11) і Аўстрыя (+18,2; 1+7). Жаночая каманда (Людміла Калінчык, Надзея Скардзіна, Вольга Кудрашова, Дар’я Домрачава) прабегла дыстанцыю 4 па 6 км за 1 гадзіну 14 хвілін 40,3 секунды (0+11). Першымі фінішавалі Германія (1:10.52,5; 0+9), Расія (+18,4; 0+9) і Францыя (+1.25,2; 0+10). Другі этап Кубка свету пройдзе ў аўстрыйскім Хохфільцэне 11—13 снежня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У эстафетных гонках, якія прайшлі 6 снежня ў рамках заключнага этапа Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстерсундзе, мужчынская зборная Беларусі заняла дзесятае...
|
|