Замест Верхаўцова «Сэлтык» падпісаў найлепшага гульца чэмпіяната Швецыі
11.01.2010 13:40
—
Новости Спорта
|
«Сэлтык» падпісаў галандскага абаронцу Ёса Хойвелда, які выступаў да гэтага ў шведскім чэмпіянаце за сталічны АІК. 26‑гадовы футбаліст абышоўся шатландскаму клубу прыкладна ў 2 мільёны фунтаў. Хойвелд, які ў 2009 годзе быў прызнаны ў Швецыі футбалістам года, заключыў з «кельтамі» кантракт на тры з паловай сезоны. Нагадаем, што перад новым годам з’явілася інфармацыя, што «Сэлтык» гатовы заключыць кантракт з абаронцам зборнай Беларусі і наваполацкага «Нафтана» Дзмітрыем Верхаўцовым. Верхаўцоў лётаў у Глазга, але галоўны трэнер «кельтаў» Тоні Моўбрэй заявіў, што пакуль беларус не падыходзіць клубу, тактычна прапанаваўшы вярнуцца да пытання ўлетку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Сэлтык» падпісаў галандскага абаронцу Ёса Хойвелда, які выступаў да гэтага ў шведскім чэмпіянаце за сталічны АІК.26‑гадовы футбаліст абышоўся шатландскаму...
|
|