З гэтага года клуб МТЗ-РІПА будзе гуляць пад новай назвай - "Партызан". Клуб зменіць лагатып і афармленне сайта, а вось форма застанецца ранейшай афарбоўкі - чырвона-белай.
Як будзе выглядаць новы лагатып, кіраўніцтва клуба пакуль не думала. Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар клуба Людас Румбуціс.
Румбуціс: "Давайце спачатку мы зробім усё юрыдычна, а потым будзем звяртацца да тых, хто зрабіў нам ранейшы лагатып. Мы не думалі канкрэтна, як ён будзе выглядаць. Аб тым, што яго трэба будзе мяняць, мы, вядома, думалі".