У Ванкувэры адкрыліся XXI зімовыя Алімпійскія гульні. 21.by

У Ванкувэры адкрыліся XXI зімовыя Алімпійскія гульні

13.02.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А 21 гадзінае паводле мясцовага часу (а 7 гадзіне раніцы 13 лютага паводле менскага) алімпійскі агонь у Ванкувэры запалілі адразу чатыры выбітныя канадзкія спартсмэны: хакеіст Уэйн Грэцкі, баскетбаліст Стыў Нэш, гарналыжніца Нэнсі Грын і канькабежка Катрына Лемэй-Доўн.Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Жак Роге адзначыў у сваім выступе, што пасьля Манрэаля і Калгары Канада ў трэці раз прымае Алімпійскія гульні. Паводле яго слоў, Алімпіяда — гэта больш, чым спартыўныя спаборніцтвы. Роге заявіў, што «сёньня, як ніколі, нам не хапае міру, брацтва і цярпеньня», аднак Гульні ў Ванкувэры праходзяць «у атмасфэры міру і веры ў алімпійскія ідэалы». Кіраўнік МАК падкрэсьліў, што слава накладае адказнасьць, і заклікаў спартсмэнаў «адмовіцца ад допінгу і падману».

Афіцыйны беларускі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця нёс нападаючы хакейнай зборнай і мінскага «Дынама» Алег Антоненка. Яго партнэр па клюбе, капітан каманды Віле Пелтанэн нёс сьцяг фінскай дэлегацыі.

Cьцяг на цырымоніі адкрыцьця нёс нападаючы хакейнай зборнай і мінскага «Дынама» Алег Антоненка.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А 21 гадзінае паводле мясцовага часу (а 7 гадзіне раніцы 13 лютага паводле менскага) алімпійскі агонь у Ванкувэры запалілі адразу чатыры выбітныя канадзкія спартсмэны: хакеіст Уэйн Грэцкі, баскетбаліст Стыў Нэш, гарналыжніца Нэнсі Грын і канькабежка Катрына Лемэй-Доўн.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика