Глеб: Шанцы на тое, што я застануся ў «Штутгарце», – 0%
28.02.2010 15:33
—
Новости Спорта
|
Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, што належыць «Барселоне», але выступае на правах арэнды за «Штутгарт», заявіў, што не застанецца ў нямецкім клубе па сканчэнні сезона. «Шанцы на тое, што я застануся ў камандзе, – нуль адсоткаў», – цытуе беларуса Kicker. «У маёй дамове, відаць, прапісана, што я магу гуляць толькі 60 хвілін», – пажартаваў Глеб пасля таго, як яго чарговы раз замянілі на 61-й хвіліне, гэтым разам у суботнім матчы супраць «Айнтрахта» (2:1). – Усё ж каманда без мяне выглядае куды лепей, значыць трэнер робіць усё правільна». Галоўны трэнер «Штутгарта» Крыстыян Грос не стаў палемізаваць са сваім падапечным: «Я аднолькава стаўлюся да ўсіх гульцоў – хачу выйграваць матчы таксама і з Аляксандрам». Нагадаем, што ў гэтым сезоне «Штутгарт» на дадзены момант займае 8- е месца, а да прыходу Гроса ў каманду была на 16-м радку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, што належыць «Барселоне», але выступае на правах арэнды за «Штутгарт», заявіў, што не застанецца ў нямецкім клубе па...
|
|