З Катара прывезлі тры медалі. 21.by

З Катара прывезлі тры медалі

15.03.2010 09:52 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры медалі — залаты, сярэбраны і бронзавы —

заваявалі беларускія лёгкаатлеты на XIII чэмпіянаце свету ў закрытым памяшканні, які адбыўся 12—14 сакавіка ў Дохе (Катар).

Усе ўзнагароды атрыманы ў штурханні ядра.

У суботу «срэбра» ў фінале мужчынскіх спаборніцтваў заваяваў Андрэй Міхневіч (21,68 м). На наступны дзень у жаночым фінале Надзея Астапчук заняла першае месца з рэкордам чэмпіянату (20,85 м), а Наталля Міхневіч была трэцяй (20,42 м). Паміж імі размясцілася Валеры Вілі з Новай Зеландыі (20,49 м).

Усяго на чэмпіянаце разыграна 26 камплектаў узнагарод, якія дасталіся спартсменам 28 краін. У першую васьмёрку медальнага заліку трапілі ЗША (8, 3, 6), Эфіопія (3, 0, 2), Расія (2, 4, 3), Вялікабрытанія (2, 1, 1), Аўстралія (2, 0, 1), Куба (1, 3, 1), Беларусь (1, 1, 1) і Бразілія (1, 0, 1).

Два гады таму на папярэднім ЧС у закрытым памяшканні ў Валенсіі (Іспанія) беларускія лёгкаатлеты заваявалі тры сярэбраныя медалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры медалі — залаты, сярэбраны і бронзавы —заваявалі беларускія лёгкаатлеты на XIII чэмпіянаце свету ў закрытым памяшканні, які адбыўся 12—14 сакавіка ў Дохе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика