«Рэйнджэрс» у 53‑ці раз стаў чэмпіёнам Шатландыі па футболе. 21.by

«Рэйнджэрс» у 53‑ці раз стаў чэмпіёнам Шатландыі па футболе

26.04.2010 12:24 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Клуб «Рэйнджэрс» з Глазга за тры туры да фінішу заваяваў залатыя медалі шатландскай прэм’ер‑лігі. У нядзелю ў Эдзінбургу ён перамог «Хайберніан» 1:0.

Такім чынам, каманда ў 53‑ці раз стала чэмпіёнам Шатландыі па футболе, чэмпіянат якой разыграваецца ад 1890/1891 г.

Гэта рэкорд сусветных чэмпіянатаў. Ва уругвайскага «Пеньяроля» — 47 тытулаў (чэмпіянат Уругвая заснаваны ў 1900 годзе). У шатландскага «Сэлтыка» - 42 тытулы.

«Бенфіка» станавілася чэмпіёнам 32 разы (але чэмпіянат Партугаліі разыгрываецца ад 1934 года), «Рэал» Мадрыд - 31 раз (чэмпіянат Іспаніі пачаў гісторыю ў 1929 годзе), «Ювентус» — 27-разовы чэмпіён Італіі па футболе (чэмпіянат Італіі - ад 1898 года).

«Рэйнджэрс» — на постсавецкай прасторы замацавалася назва «Глазга Рэйнджэрс» — быў заснаваны 15 ліпеня 1873 года.

З клубаў на брытанскіх выспах, што выступаюць сёлета ў элітных дывізіёнах, найстарэйшы хіба «Сток Сіці», заснаваны ў 1863 годзе. Настарэйшы на сёння з прафесійных клубаў - «Нотс Каунці» - выступае ў другой лізе (4-ты дывізіён) англійскага чэмпіянату.

***

Першы чэмпіёнскі тытул «Рэйнджэрс» выйграў у 1891 г. Усяму футбольнаму свету вядома адно з найстарэйшых у футбольным свеце дэрбі (г.зв. дэрбі Старой фірмы) між «Рэйнджэрс» і «Сэлтыкам», упершыню згулянае ў 1888 г., у год заснавання «Сэлтыка».


nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клуб «Рэйнджэрс» з Глазга за тры туры да фінішу заваяваў залатыя медалі шатландскай прэм’ер‑лігі. У нядзелю ў Эдзінбургу ён перамог «Хайберніан» 1:0. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика