Фінал: «Інтэр» - «Баварыя»
29.04.2010 00:46
—
Новости Спорта
|
Міланскі «Інтэр» па суме двух матчаў перайграў у 1/2 фіналу «Барселону» (3:1, 0:1) і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе з мюнхенскай «Баварыяй».
28 красавіка ў Барселоне «Інтэр» не дазволіў «Барселоне» забіць больш за адзін гол (0:1, Піке, 84-я), і за кошт хатняй перамогі (3:1) выйшаў у фінал самага прэстыжнага еўрапейскага футбольнага кубка. Ад 28-й хвіліны падапечныя Жазэ Маўрынью гулялі ўдзесяцёх – чырвоную картку атрымаў Ц’яга Моту. «Барселона» склала з сябе паўнамоцтвы дзеючага ўладальніка трафея. У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць «Інтэр» і мюнхенская «Баварыя»,якая ў сваім паўфінале перамагла «Ліён» (1:0, 3:0). Фінал пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Барселона» - «Інтэр» - 1:0. |
|