«Чэлсі» стаў чэмпіёнам англійскай прэм’ер-лігі
09.05.2010 20:33
—
Новости Спорта
|
У апошнім туры клуб зразграміў «Уіган» - 8:0. «Чэлсі» набраў 86 балаў. «Сінія» сталі чатырохраховымі чэмпіёнам Англіі (1955, 2005, 2006, 2010).
«Манчэстар Юнайтэд» выйграў у найстарэйшай каманды сёлетняга сезона прэм’ер-лігі «Сток Сіці» (год паўстання Каліноўскага) – 4:0. У МЮ – 85 балаў. Бронзавыя медалі заваяваў клуб з самага беларускага раёна Лондана – «Арсенал». У клуба – 75 балаў. 4-е месца і пуцёўку ў прэм’ер-лігу заваяваў клуб з раёна брытанскай сталіцы, у якім сяліліся паўстанцы 1831 і 1863 гг. – «Тотэнхэм» (70 балаў). Самы багаты клуб Англіі «Манчэстар Сіці» фінішаваў 5-м з 67 баламі. Ліверпульскі «Эвертан», з якім БАТЭ гуляў у Лізе Еўропы заняў 8-е месца (59 балаў).«Фулхэм», які ў сераду згуляе ў фінале Лігі Еўропы, заняў 12-е месца. Пакідаюць прэм’ер-лігу «Халл», «Бернлі» і «Портсмут». Вядома, што ў наступным сезоне ў эліце згуляюць «Ньюкасл» і «Уэст Бромвіч», трэцяя пуцёўка вызначыцца ў турніры плей-оф. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнім туры клуб зразграміў «Уіган» - 8:0. «Чэлсі» набраў 86 балаў. «Сінія» сталі чатырохраховымі чэмпіёнам Англіі (1955, 2005, 2006, 2010). «Манчэстар Юнайтэд» выйграў у...
|
|