Расіяне не адолелі чэхаў І саступілі тытул чэмпіёнаў свету. 21.by

Расіяне не адолелі чэхаў І саступілі тытул чэмпіёнаў свету

25.05.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Залатыя медалі 74-га чэмпіянату свету па хакеі выйграла зборная Чэхіі. У фінальным матчы, які адбыўся 23 мая, каманда абгуляла зборную Расіі з лікам 2:1.

Першую шайбу ў вароты зборнай Расіі ўжо на 20-й секундзе забіў Якуб Клепіш з падачы Яраміра Ягра. Адразу пасля прапушчанай шайбы расіяне ўзвінцілі тэмп, і магчымасць зраўняць лік была ў Максіма Афінагенава, Сяргея Фёдарава, Іллі Кавальчука і Яўгена Малкіна. Аўтарам другой шайбы чэхаў стаў Томаш Ралінек, які паразіў вароты Сямёна Варламава на 39-й хвіліне. Напрыканцы матча галоўны трэнер расіян замяніў варатара шостым палявым гульцом. У выніку Павел Дацюк здолеў забіць шайбу, аднак яе аказалася недастаткова, каб адстаяць тытул чэмпіёнаў.

Зборная Чэхіі трапіла на п'едэстал упершыню з 2006 года, калі на сусветным першынстве ў Латвіі яна заваявала серабро. Чэхі сталі шасціразовымі чэмпіёнамі свету. Зборная Расіі прайграла ўпершыню за 28 матчаў на чэмпіянатах свету. Дружына Вячаслава Быкава заваёўвала золата ў 2008 і 2009 гадах. У абодвух выпадках абгуляўшы канадцаў у фінале. Бронзавыя медалі чэмпіянату свету заваявала каманда Швецыі, выйграўшы ў Германіі ў матчы за трэцяе месца.

Згодна з рэйтынгам камандаў вызначыўся і склад груп на чэмпіянат свету-2011 (у дужках —— месца зборнай у рэйтынгу ІІХФ):

Група А: Расія (1), Славакія (8), Германія (9), Славенія (19);

Група В: Канада (2), Швейцарыя (7), Беларусь (10), Францыя (15);

Група С: Швецыя (3), ЗША (6), Нарвегія (11), Аўстрыя (14);

Група D: Фінляндыя (4), Чэхія (5), Латвія (12), Данія (13).

Матчы груп А і D пройдуць у Братыславе, груп В і С — у Кошыцы.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Залатыя медалі 74-га чэмпіянату свету па хакеі выйграла зборная Чэхіі. У фінальным матчы, які адбыўся 23 мая, каманда абгуляла зборную Расіі з лікам 2:1. Першую шайбу ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика