«Тарпеда»— «Фюлькір» — 3:0, «Лачы» — «Дняпро» — 1:1
02.07.2010 10:50
—
Новости Спорта
|
Футбалісты жодзінскага «Тарпеда» паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. 1 ліпеня ў першым матчы першага круга жодзінцы, якія ў сёлетнім чэмпіянаце Беларусі займаюць перадапошняе месца, разграмілі на сваім полі ісландскі «Фюлькір» з лікам 3:0 (Крывабок, 52, Огар, 59, Канцавы, 66). Сустрэча ў адказ пройдзе 8 ліпеня ў Ісландыі. У межах гэтага ж турніру магілёўскі «Дняпро» згуляў у гасцях унічыю 1:1 з албанскім «Лачы». Сапернікі зноў сустрэнуцца ў Магілёве 8 ліпеня. У выпадку поспеху па суме двух матчаў у другім адборачным раундзе »Тарпеда» згуляе з бялградскім АФК, а «Дняпро» — з нарвежскім «Стабекам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалісты жодзінскага «Тарпеда» паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. 1 ліпеня ў першым матчы першага круга жодзінцы, якія ў сёлетнім чэмпіянаце...
|
|