Эканамічны суд СНД адмовіўся склікаць пленум
02.07.2010
—
Новости Спорта
|
Раней Беларусь запатрабавала, каб для разгляду яе пазову адносна мыта на расейскую нафту быў скліканы пленум Эканамічнага суду СНД.Паводле
"Статутам, у адрозьненьне ад палажэньня аб Эканамічным судзе СНД, не прадугледжваецца ў структуры суда ЭўрАзЭС пленума і ўстанаўліваецца, што рашэньне суда супольнасьці зьяўляецца канчатковым", — гаворыцца ў прэс-рэлізе. Эканамічны суд СНД таксама заяўляе: "У сувязі з распаўсюджваньнем рознай інфармацыі ў СМІ па гэтай справе службовыя асобы Эканамічнага суду не ўпаўнаважаны рабіць нейкія заявы або камэнтаваць разгляданыя справы, у тым ліку па працэдуры іх разгляду". Нагадаем, 29 чэрвеня 2010 году ў Эканамічны суд СНД паступіў зварот Міністэрства юстыцыі Беларусі з просьбай як мага хутчэй склікаць пленум і разгледзець заяву ўраду аб прыпыненьні спагнаньня мыта на расейскія нафтапрадукты. 24 чэрвеня 2010 году ў ходзе распарадчага пасяджэньня Эканамічны суд адхіліў заяўленае беларускім бокам хадайніцтва аб часовай забароне спагнаньня Расеяй мыта на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, да вырашэнььььня спрэчкі па сутнасьці. Размова ідзе аб пазове, зь якім Мінюст Беларусі зьвярнуўся ў Эканамічны суд 25 сакавіка. 24 чэрвеня калегія Эканамічнага суду СНД прызначыла наступнае судовае пасяджэньне паводле пазову ўраду Беларусі да Расеі аб неправамернасьці спагнаньня мыта на нафтапрадукты на 7 верасьня. У найбліжэйшыя два месяцы суд ня будзе працаваць з-за сэзоннага (канікулярнага) перапынку. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней Беларусь запатрабавала, каб для разгляду яе пазову адносна мыта на расейскую нафту быў скліканы пленум Эканамічнага суду СНД.
|
|