Мірны і Бхупаці выйшлі ў паўфінал турніру серыі "Мастэрс" у Таронта. 21.by

Мірны і Бхупаці выйшлі ў паўфінал турніру серыі "Мастэрс" у Таронта

14.08.2010 12:05 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Максім Мірны (11-е месца ў парным рэйтынгу) і Махеш Бхупаці (8) выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру серыі «Мастэрс» у Таронта з прызавым фондам 2,43 млн. долараў ЗША.

У ноч на 14 жніўня па мінскім часе «пасеяны» пад чацвёртым нумарам беларуска-індыйскі дуэт перамог у трэцім крузе ўкраінца Сяргея Стахоўскага (94) і расіяніна Міхася Южнага (133) — 4:6, 6:4, 10:3 (тай-брэйк).

Наступныя сапернікі Мірнага і Бхупаці вызначацца ў матчы амерыканскіх братоў-двайнят Боба і Майка Браянаў (2-і нумар «пасеву», 3-і нумар рэйтынгу) супраць немца Філіпа Кольшрайбера (109) і француза Гаэля Манфіса (520).

Беларус і індыец выйгралі гэты турнір у 2003 годзе. Год таму Мірны, які гуляў з ізраільцянінам Эндзі Рамам, дайшоў да фіналу, дзе перамогу атрымалі Бхупаці і яго партнёр Марк Ноулз з Багамскіх астравоў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максім Мірны (11-е месца ў парным рэйтынгу) і Махеш Бхупаці (8) выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру серыі «Мастэрс» у Таронта з прызавым фондам 2,43 млн....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика