Полузащитник Сергей Кисляк остается в минском "Динамо" до конца сезона. 21.by

Полузащитник Сергей Кисляк остается в минском "Динамо" до конца сезона

30.08.2010 16:23 — Новости Спорта | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

Жыллёвую чаргу штучна скарачаць не будуць?

Версii

 

У матэрыяле за 7 чэрвеня "Чаргавiкоў" будуць лiчыць па-новаму?" паведамлялася аб тым, што цяпер колькасць маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў павялiчваецца хутчэйшымi тэмпамi, чым ажыццяўляецца будаўнiцтва жылля. "Спецыялiсты Мiнбудархiтэктуры лiчаць, што сiтуацыю з ростам чэргаў трэба аналiзаваць, а магчыма, у вынiку i скарацiць колькасць падстаў, якiя дазваляюць грамадзянам атрымлiваць статус маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў".

У сувязi з гэтым чытачы "Звязды" пачалi цiкавiцца, аб якой катэгорыi грамадзян, што "заўтра" могуць страцiць статус "чаргавiкоў" пойдзе гаворка, i калi гэтыя новаўвядзеннi павiнны запрацаваць?

Начальнiк аддзела iнвестыцыйных жыллёвых праграм i жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Таццяна Затурэнская паведамiла "Звяздзе", што распрацоўкай механiзмаў пастаноўкi на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў займаюцца спецыялiсты Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi краiны. На падрыхтаваныя прапановы з боку экспертаў будаўнiчай галiны камунальнiкi адказалi такiм чынам, што, на iх погляд, пакуль няма сур’ёзных падстаў уносiць змяненнi ў iснуючы механiзм пастаноўкi жыхароў Беларусi ў жыллёвую чаргу...

Зацiкавiла падпiсчыкаў i ўзнятае ў матэрыяле пытанне так званых лiшнiх метраў. "Так, сёння пры падлiку памераў iльготных крэдытаў улiчваецца плошча жылля, якое ўжо ёсць у сям’i ва ўласнасцi. Аднак сям’я можа будаваць кватэры значна большай плошчы. Гэтыя незакрэдытаваныя метры цяпер выкупляюцца "чаргавiкамi" па льготным кошце... Хутчэй за ўсё, спецыялiстамi будзе распрацаваны новы механiзм падлiку кошту "лiшнiх" метраў, бо дзяржаўная падтрымка павiнна мець абгрунтаваны памер".

— Па дадзенай праблеме мы накiравалi запыты ў аблвыканкамы, — расказала Таццяна Затурэнская, — але меркаваннi па гэтым пытаннi ў спецыялiстаў разышлiся. Хутчэй за ўсё, рашэнне па кошце "лiшнiх" метраў будзе прымацца спецыялiстамi адпаведных службаў Саўмiна краiны. Нават калi рашэнне аб гэтым i будзе прынята, падобны дакумент павiнен мець статус указа або нават дэкрэта Прэзiдэнта Беларусi, якi запрацуе не раней, чым у пачатку наступнага года, — удакладнiла суразмоўца.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Переход полузащитника в казанский "Рубин" можно считать уже свершившемся фактом, но официально игроком двукратных чемпионов России Сергей Кисляк станет лишь с...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика