Беларусь — Славакія: пакуль нічыя
18.09.2010
—
Новости Спорта
|
Кубак Дэвіса Учора ў Мінску прайшлі першыя сустрэчы матчу Беларусь — Славакія ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны. Нагадаем, што няўдачнік гэтага супрацьстаяння адправіцца ў групу рангам ніжэй. Пасля першага дня лік быў нічыйным — 1:1. У стартавай сустрэчы лідар нашай каманды Уладзімір Ігнацік (160-ты рэйтынг) выйграў у другой ракеткі каманды гасцей Марціна Кліжана (255) — 7:6, 6:2, 6:2. У другім паядынку наша другая ракетка Сяргей Бетаў (426) саступіў першаму нумару гасцей Лукашу Лацко (76) — 0:6, 4:6, 4:6. Сёння адбудзецца парная сустрэча, дзе згуляюць Максім Мірны і Уладзімір Ігнацік супраць Міхала Мерцінака і Філіпа Палашака. У нядзелю пройдуць дзве адзіночныя гульні. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мінску прайшлі першыя сустрэчы матчу Беларусь — Славакія ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны. Нагадаем, што няўдачнік гэтага супрацьстаяння адправіцца ў...
|
|