Штанге назваў склад на матчы з Люксембургам і Албаніяй. 21.by

Штанге назваў склад на матчы з Люксембургам і Албаніяй

05.10.2010 14:54 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На адборачныя сустрэчы з Люксембургам (Люксембург, 8 кастрычніка) і Албаніяй (Мінск, 12 кастрычніка) галоўны трэнер зборнай Беларусі выклікаў 21 гульца, хоць удзел у гульнях Кутузава пад пытаннем з-за траўмы.

Як вядома, зборную Беларусі чакаюць два адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы — 8 кастрычніка ў гасцях з Люксембургам і 12 кастрычніка з Албаніяй ў Мінску. Галоўны трэнер нашай нацыянальнай каманды Бернд Штанге выклікаў 21-га беларускага футбаліста:

варатары: Юры Жаўноў («Зеніт», Расія), Антон Амельчанка («Растоў», Расія), Сяргей Верамко (БАТЭ).

абаронцы: Ігар Шытаў (БАТЭ), Сяргей Сасноўскі (БАТЭ), Аляксандр Юрэвіч (БАТЭ), Сяргей Амельянчук («Церак», Расія), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія), Дзмітрый Молаш («Сібір», Расія), Эдуард Жаўняроў («Днепр», Магілёў)

паўабаронцы: Ян Цігараў («Металург», Запарожжа, Украіна), Сяргей Крывец («Лех», Польшча), Сяргей Кісляк («Дынама», Мінск), Антон Пуціла («Фрайбург», Германія), Аляксандр Кульчый («Растоў», Расія), Аляксандр Глеб («Бірмінгем», Англія), Цімафей Калачоў («Растоў», Расія).

форварды: Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Сяргей Карніленка («Рубін», Расія), Вячаслаў Глеб («Шэньчжэнь Рубі», Кітай), Віталь Кутузаў («Бары», Італія).

Кутузаў хутчэй за ўсё не зможа згуляць, бо ў яго праблемы з ахілам, праз якія ён нават не быў заяўлены ў матчы апошняга тура чэмпіянату Італіі.

Падзяліцца навіной: 
football.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэнер зборнай Беларусі выклікаў 21 гульца. Няма Аляксандра Глеба. Відаць, не згуляе Віталь Кутузаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика