Стартаваў новы сезон НХЛ — Грабоўскі вызначыўся галявым пасам
08.10.2010 09:36
—
Новости Спорта
|
7 кастрычніка стартаваў чарговы сезон у Нацыянальнай хакейнай лігі (заснавана ў 1917 г.). Сёлета ў наймацнейшай лізе свету гуляюць чатыры беларускія хакеісты — Андрэй Касціцын (Манрэаль), Міхаіл Грабоўскі (Таронта), Руслан Салей (Дэтройт) і Сяргей Касціцын (Нэшвіл). Сёння ноччу сустракаліся «Таронта» і «Манрэаль». «Таронта» выйграў — 3:2 (2:1, 0:0, 1:1).Міхаіл Грабоўскі вызначыўся галявым пасам Кларку Макартуру на Міхаіл Грабоўскі правёў на пляцоўцы 17 хвілін 28 секундаў, ні разу не кінуў па варотах. Каэфіцыент карыснасці — 0. Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 13:37 хвілін, тройчы кінуў па браме гаспадароў, каэфіцыен карыснасці -2 (г.зн. падчас знаходжання Касціцына на лёдзе «Таронта» закінуў у вароты «Манрэаля» дзве шайбы). *** 8 кастрычніка згуляюць «Дэтройт» — «Анахайм», «Нэшвіл» першы матч правядзе 9 кастрычніка і таксама супраць «Анахайма». Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 кастрычніка стартаваў чарговы сезон у Нацыянальнай хакейнай лігі (заснавана ў 1917 г.). Сёлета ў наймацнейшай лізе свету гуляюць чатыры беларускія хакеісты —...
|
|