Меркель выкарыстоўвае тэму нямецкай ідэнтычнасці нават у раздзявалцы футбалістаў. 21.by

Меркель выкарыстоўвае тэму нямецкай ідэнтычнасці нават у раздзявалцы футбалістаў

21.10.2010 12:03 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля нядаўняга матчу зборных Германіі і Турцыі ў інтэрнэце з’явіліся здымкі, на якіх нямецкі футбаліст Месут Азіл прымае віншаванні ад канцлера Ангелы Меркель проста ў раздзявалцы, разам з іншымі не зусім адзетымі футбалістамі.

Фотаздымкамі задаволеныя далёка не ўсе. Паводле нямецкай газеты Bild, Ангела Меркель ужо размаўляла па тэлефоне з кіраўніком нямецкай футбольнай асацыяцыі Тэа Цванцыгерам і папрасіла прабачэння за «налёт» на раздзявалку гульцоў.

Здымак Меркель побач з футбалістам турэцкага паходжання Азілам трапіў у газеты. Азіл, асвістаны турэцкімі заўзятарамі, спрычыніўся да перамогі нямецкай зборнай у матчы з Турцыяй 8 кастрычніка — забіў адзін з трох галоў.

Раней ужо здаралася так, што пасля матчу Меркель наведвала нямецкіх гульцоў у раздзявалцы, каб павіншаваць іх. Аднак цяпер упершыню ўзяла з сабой фатографа.

Паводле звестак спартовага дадатку Bild, Тэа Цванцыгер скардзіўся, што футбольную каманду выкарыстоўваюць у палітычных мэтах. Але пасля размовы з Меркель сказаў, што больш не мае падставаў быць незадаволеным.

З прычыны гарачых спрэчак у Германіі што да імігрантаў некаторыя СМІ прыпісалі сцэне з фатаграфіямі сімвалічнае значэнне.

А сам Азіл неафіцыйна прызнаўся, што праз гэтыя здымкі яму няёмка таму, што на іх ён без кашулі.

Падзяліцца навіной: 
КаМ паводле deser.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля нядаўняга матчу зборных Германіі і Турцыі ў інтэрнэце з’явіліся здымкі, на якіх нямецкі футбаліст Месут Азіл прымае віншаванні ад канцлера Ангелы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика