Юры Жаўноў: у Піцеры падабаецца ўсё, акрамя бруду
21.10.2010 12:03
—
Новости Спорта
|
Як паведамляе www.championat.ru, беларускі галкіпер «Зеніта» Юрый Жаўноў заявіў, што ў Санкт‑Пецярбургу яму падабаецца ўсё, акрамя бруду: «За той час, што я жыву ў паўночнай сталіцы, у мяне ні разу не было праблем з заўзятарамі. Калі толькі прыйшоў у каманду, мяне наогул на вуліцах ніхто не пазнаваў. Цяпер сітуацыя змянілася. Просяць аўтографы, хочуць сфатаграфавацца. Да такой увагі я ўжо прывык. Адзінае, не люблю, калі пальцам у мяне тыкаюць і на ўсю вуліцу маё прозвішча крычаць. Маўляў, прыколы, вунь Жаўноў ідзе! Можна ж проста да мяне падысці і аўтограф папрасіць. Ніколі не адмоўлю! У Піцеры мне вельмі падабаецца. Хоць, не схаваю, калі я толькі сюды пераехаў, быў трохі здзіўлены тым, што на вуліцах не прыбіраюць снег, што шмат бруду і слоты на дарогах. Але мне ёсць з чым параўноўваць. У Мінску і ў Маскве я з такімі праблемамі проста не сутыкаўся.У мяне вялікая і ўтульная кватэра побач з нашай базай ва Удзельным парку. Сам яе абраў, і мне яна вельмі падабаецца. Рамонт у ёй ужо быў зроблены, таму нічога змяняць у інтэр’еры не прыйшлося. У ёй усё ёсць». Падзяліцца навіной:
«Прессбол» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі галкіпер кажа, што ў Мінску такога няма.
|
|