Сібір незаваяваная. 21.by

Сібір незаваяваная

02.12.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінскае "Дынама" ў аўторак вечарам пасля вялікага перапынку зноў вярнулася на родную пляцоўку "Мінск-Арэны". На гэты ж дзень прыпаў і 62-гі дзень нараджэння галоўнага трэнера сталічнай каманды Марэка Сікоры. Гледачы амаль "пад завязку" напоўнілі трыбуны пятнаццацітысячніка, але галоўнага — перамогі сваёй каманды — на жаль, не дачакаліся. "Зубры" ў серыі булітаў саступілі новасібірскай "Сібіры".

Цікавы факт ва ўзаемаадносінах "Дынама" і "Сібіры"; каманды ўжо каторы год абменьваюцца гасцявымі перамогамі. Вось і ў гэтым сезоне пакуль што ўсё згодна з традыцыяй. У верасні, калі клубы сустракаліся ў Новасібірску, перамогу атрымалі "бела-блакітныя".

Цяпер ужо новасібірцы прыехалі ў Мінск па рэванш. Заўзятары, якія амаль на 100 % запоўнілі трыбуны "Мінск-Арэны", выканаўшы перад матчам а капэла нацыянальны гімн, спадзяваліся на спрыяльны вынік. Тым больш у дзень нараджэння галоўнага трэнера. Дарэчы, гэтаму святу быў прысвечаны і спецыяльны банар "З Днём нараджэння, Марэк!", вывешаны ў фанацкім сектары. Але чэху прыйшлося задаволіцца чарговым "гальштукам".

Цяжка сказаць, што паўплывала на гульню мінчан у першых двух перыядах. Магчыма, як адзначылі самі хакеісты пасля фінальнай сірэны, адмоўную ролю выканала тыднёвая каляндарная паўза. Магчыма, супернік паказаў не зусім тую гульню, якую чакалі гаспадары пляцоўкі. Але "бела-блакітныя" выглядалі не падобнымі на саміх сябе.

А вось заключны адрэзак гульні можна смела занесці ў актыў беларускай камандзе. Хоць яна і пачала перыяд з прапушчанай шайбы, але далей гледачы мелі магчымасць пабачыць тое "Дынама", дзеля якога яны і прыйшлі на трыбуны. Адна атака змянялася другой. Галкіпер гасцей Ключнікаў не раз адводзіў пагрозу, але ўсё ж з кідком Дзямагіна, 13-м галявым ў сезоне, справіцца не змог. Пасля "зубры" маглі даціснуць суперніка, але Ключнікаў больш не памыляўся.

Развязка вечара наступіла ў булітнай серыі. Як жа крыўдна, напэўна, было назіраць за ёй выдаленаму Мялешку, аднаму з лепшых беларукіх выканаўцаў штрафных кідкоў, які не мог дапамагчы сваім партнёрам! Тыя адказалі закінутымі шайбамі Падграцкі і Дзямагіна, супраць двух галявых кідкоў Тарасенкі. А вось у супрацьстаянні Пятрова і Петра Сікоры пераможцам выйшаў расіянін. 3:2 — перамога "Сібіры". Наступны матч "Дынама" правядзе ўжо сёння супраць хабараўскага "Амура".

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскае "Дынама" ў аўторак вечарам пасля вялікага перапынку зноў вярнулася на родную пляцоўку "Мінск-Арэны". На гэты ж дзень прыпаў і 62-гі дзень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика