Моладзевая зборная па хакеі не трапіла ў топ-дывізіён чэмпіянату свету. 21.by

Моладзевая зборная па хакеі не трапіла ў топ-дывізіён чэмпіянату свету

20.12.2010 02:57 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі не трапіла ў топ-дывізіён чэмпіянату свету, заняўшы другое месца ў групе, А першага дывізіёну.

19 снежня, у заключны дзень турніру, які праходзіў у Бабруйску, гаспадары прайгралі хакеістам Латвіі з лікам 1:3 (1:1, 0:1, 0:1). Шайбы закінулі: у Беларусі — Вадзім Яроха (2.19, у большасці 5 на 3); у Латвіі — Эдгарс Дзікіс (7.29, у большасці), Бруна Жабіс (22.07), Юрыс Упіціс (59.28, у пустыя вароты).

У іншых нядзельных матчах Вялікабрытанія перамагла Японію — 3:1, а Італія — Украіну — 5:1.

Выніковае становішча (пасля пяці тураў): Латвія — 15 балаў (розніца шайбаў 21–3), Беларусь — 12 (18–9), Вялікабрытанія — 9 (12–10), Італія — 6 (13–8), Японія — 3 (9–15), Украіна — 0 (4–32).

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моладзевая зборная Беларусі па хакеі не трапіла ў топ-дывізіён чэмпіянату свету, заняўшы другое месца ў групе, А першага дывізіёну. 19 снежня,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика