"Рэал" — з нічыёй, "Чэлсі" — з перамогай. 21.by

"Рэал" — з нічыёй, "Чэлсі" — з перамогай

24.02.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нічыёй 1:1 вяртаецца з Францыі іспанскі "Рэал" пасля матча 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. На "Жэрлане" вызначыліся форварды зборнай Францыі: на гол свайго колішняга выхаванца Карыма Бензема "Ліон" адказаў ударам Бафецімбі Гомеса. І калі пасля першага тайма "Рэал" павінен быў радавацца, што не прапусціў, то ў другой палове сустрэчы "вяршковыя" упусцілі перамогу, прапусціўшы ў канцоўцы. Тым не менш, нічыя — добры вынік для "Рэала", тры апошнія да гэтага выезды ў Ліон для якога заканчваліся нязменнымі паражэннямі. Матч у адказ пройдзе 16 сакавіка на мадрыдскім "Санцьяга Бернабеу". А вось "Чэлсі" на выездзе здолеў выйграць у чэмпіёна Даніі. Дубль яшчэ аднаго французскага нападаючага Нікаля Анэлька прынёс клубу Рамана Абрамовіча нядрэнны задзел перад хатнім матчам 2:0. Былы форвард зборнай Францыі вызначыўся на 17-й і 54-й хвілінах. Алена КРАВЕЦ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нічыёй 1:1 вяртаецца з Францыі іспанскі "Рэал" пасля матча 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. На "Жэрлане" вызначыліся форварды зборнай Францыі: на гол свайго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика