Беларусь спартыўная. 21.by

Беларусь спартыўная

18.03.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

150 тысяч долараў атрымае беларускі спартсмен, які заваюе золата Алімпіяды ў Лондане ці Сочы

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Георгій Катулін. Паводле яго слоў, менавіта столькі будзе выдаткавана на падтрымку спартсмена, які заваюе золата. Сярэбраны прызёр Алімпіяды атрымае 75 тысяч долараў, а бронзавы — 50 тысяч долараў.

У 1994-м годзе, калі Беларусь упершыню прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях, прызавыя за залаты медаль складалі 15 тысяч долараў, за срэбраны медаль — 7,5 тысячы, за бронзу — 5 тысяч.

Медальны план Алімпіяды ў беларусаў таксама ўжо вызначаны. На бліжэйшых летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане перад беларускай зборнай пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў, а на зімовых Гульнях у Сочы — 5 узнагарод. І як прызнаюцца прадстаўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, такія медальныя надзеі — цалкам рэальныя: за 2010 год на першынствах Еўропы і свету беларусы заваявалі 515 медалёў.

— У Лондане пастаўлена задача заваяваць пяць залатых медалёў і пастарацца ўвайсці ў 10-ку мацнейшых краін свету, — зазначыў міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан. — Падрыхтоўка да Алімпійскіх гульняў, як вядома, складаецца з чатырох цыклаў: сёння мы знаходзімся ў трэцім цыкле падрыхтоўкі. У 2010-м мы павінны былі стварыць трохразовы рэзерв спартсменаў, здольных прэтэндаваць на прызавыя месцы на чэмпіянатах Еўропы, свету і Алімпіядах. Сёння падрыхтоўку для ўдзелу ў Лонданскай Алімпіядзе вядуць 275 кандыдатаў у 31 відзе спорту.

За перыяд незалежнасці наша краіна прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях ужо дзевяць разоў. Беларусамі заваяваны 73 алімпійскія медалі — 11 залатых, 23 срэбраныя і 39 бронзавых. І як вынік, вось ужо не першы год Беларусь знаходзіцца ў дваццатцы лепшых спартыўных краін свету.

— Спартыўна-матэрыяльная база, створаная за апошні час, гаворыць пра тое, наколькі імкліва развіваецца спорт у Беларусі, — працягвае Алег Качан. — Чаго сёння не хапае спартсменам, не ведаю. Напэўна, усё зроблена з боку дзяржавы для таго, каб яны заваёўвалі медалі. Задачы, безумоўна, не з лёгкіх, але яны цалкам рэальныя, пры ўмове, што ўдача і далей будзе з намі.

На сёння беларусамі ўжо заваяваны дзве ліцэнзіі на Алімпіяду ў Лондан. Дадаткова НАК Беларусі разлічвае на атрыманне ліцэнзіі ў кулявой стральбе, цяжкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе, боксе, мастацкай гімнастыцы, акадэмічнай грэблі і грэблі на байдарках і каноэ. Канчатковы склад беларускай зборнай на Алімпіяду стане вядомы ў ліпені 2012 года.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
150 тысяч долараў атрымае беларускі спартсмен, які заваюе золата Алімпіяды ў Лондане ці Сочы Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў генеральны сакратар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика