"Турнір на выжыванне пойдзе нам на карысць". 21.by

"Турнір на выжыванне пойдзе нам на карысць"

05.05.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Так дрэнна наша зборная па хакеі не выступала на чэмпіянаце свету ўжо восем гадоў. У стартавым матчы мы прайгралі канадцам (1:4), праўда, два першыя перыяды яшчэ можна занесці ў актыў нашай камандзе. І гэта, бадай, усё, бо ў наступным матчы са швейцарцамі (1:4) і затым з французамі (1:2) нашы хакеісты выглядалі зусім бездапаможна.

Пройгрыш канадцам яшчэ можна зразумець, бо гэтая зборная ўсё ж іншага ўзроўню. Канадцы менш чым на фінал і не разлічваюць. Калісьці на чале з Гленам Хэнланам мы саступалі роданачальнікам хакея і 1:6. І яго вучань Эдуард Занкавец канстатаваў пасля матча:

— Прычыны паражэння я бачу толькі ў больш высокім выканальным майстэрстве суперніка. Ён аказаўся фізічна больш моцным. Нам было складана вытрымаць сілавую барацьбу.

Але адкуль такая падатлівасць у матчы са швейцарцамі? Эдуард Занкавец зноў імкнуўся апраўдаць каманду:

— Не магу сказаць, што мы гулялі зусім дрэнна. Проста супернік гуляў лепш і практычна не даў нам шанцаў пераламіць ход паядынку. Першы гол негатыўна паўплываў на нас, а шайба, якую прапусцілі, у большасці зламала псіхалагічна.

Самы час выпраўляцца быў у матчы ў французамі. І што мы ўбачылі? Такі "сенсацыйны" вынік з пастаяннымі аўтсайдарамі французамі балельшчыкі ўжо пачалі параўноўваюць з "пралётам" падчас адбору на Алімпіяду ў 2005-м. Эдуард Занкавец зноў заклікаў не рабіць з пройгрышу трагедыі:

— У пачатку матча нашы гульцы вельмі моцна хваляваліся. Боязь здзейсніць памылку і стала прычынай такой блёклай гульні ў першай палове матча. Мы гулялі дрэнна, гульцы цягнулі коўдру на сябе, у нас мала што атрымлівалася. Супернік валодаў ініцыятывай, ствараў моманты. У авертайме здзейснілі ракавую памылку і ... прайгралі матч. Ці трагедыя гэта? Усё-такі трагедыя — гэта калі хтосьці памірае. Безумоўна, гэта цяжкае паражэнне, трэба рабіць высновы, але турнір яшчэ не скончаны. Псіхалагічны груз чэмпіянату вытрымалі не ўсе нашы гульцы. Для многіх нашых дэбютантаў турнір складваецца няпроста. Што перашкодзіла вопытным гульцам паказаць свае лепшыя якасці, пакуль не гатовы сказаць. У балельшчыкаў гатовы папрасіць прабачэння — праўда, гэта наўрад ці суцешыць іх. Упэўнены, што ў будучым у зборнай будуць поспехі, якія стануць магчымымі дзякуючы ўрокам ад гэтых паражэнняў.

Вось што сказаў пасля матча з французамі наш капітан Міхаіл Грабоўскі:

— Ніякіх пачуццяў няма. Супернік быў мацнейшы і рабіў усё так, як трэба. Чаму ў мяне атрымаўся матч з Канадай і нічога не выходзіла са швейцарцамі і французамі? Не ведаю, у чым справа, імкнуліся разабрацца. Ненастрой нейкі. Гэта справа не ў партнёрах, не ў трэнерах. Дзесьці, напэўна, штосьці няправільна рабіў, магчыма, фізічна не гатовы. На турнір на выжыванне настрою хопіць, дзявацца няма куды — будзем гуляць.

Пракаментаваў паражэнне ад французаў і наш варатар Андрэй Мезін:

— У нас маладая каманда, недахоп досведу: мы за тры гульні забілі тры шайбы. Я лічу, што гэтага недастаткова, каб выходзіць з ачкамі з групы. Але мяркую, што турнір на выжыванне пойдзе нам на карысць. Кожны матч — на вагу золата, і можна праяўляць свае байцоўскія якасці. Паглядзім, хто вытрымае, а хто не вытрымае.

Такім чынам, наша каманда, заняўшы апошняе месца ў групе, ўвайшла ў чацвёрку найгоршых зборных чэмпіянату і будзе змагацца за права застацца ў дывізіёне "А". Для гэтага нам трэба заняць першае або другое месца ў квартэце такіх жа няўдачнікаў. Адным з іх стала і зборная Славеніі. З ёй беларусы сустрэнуцца 8 мая.

Зборная Беларусі з'яўляецца не адзіным стваральнікам сенсацый са знакам мінус на сёлетнім чэмпіянаце. У першы дзень турніру зборная Расіі ўпершыню ў гісторыі нечакана саступіла камандзе Германіі 0:2. Праз дзень расіян ледзь не абыгралі славенцы, толькі напрыканцы трэцяга перыяду расіяне змаглі адолець суперніка 6:4. У трэцім матчы расіяне таксама саступалі славакам, але адыграліся 4:3. Немцы ў другім туры працягнулі сваё пераможнае шэсце і абыгралі славакаў, якімі кіруе, дарэчы, Глен Хэнлан. Нарвежцы ўпершыню ў гісторыі перайгралі шведаў — 5:4.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так дрэнна наша зборная па хакеі не выступала на чэмпіянаце свету ўжо восем гадоў. У стартавым матчы мы прайгралі канадцам (1:4), праўда, два першыя перыяды яшчэ можна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика