Віктар Ганчарэнка: "Добрыя каманды не могуць два разы запар згуляць дрэнна"
16.08.2011
—
Новости Спорта
|
Сёння ўвечары на стадыёне "Дынама" БАТЭ сыграе першы матч раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Да групавой стадыі самага прэстыжнага еўракубка застаецца адзін крок. Тым больш што лёсаванне прынесла барысаўчанам аднаго з самых нескладаных супернікаў — аўстрыйскі "Штурм", які ў сёлетнім сезоне выступае так сабе: пасля чатырох тураў чэмпіянату клуб займае шостае месца. Напярэдадні адказнага матчу мы спыталі ў галоўнага трэнера БАТЭ пра падрыхтоўку да паядынку і настрой у камандзе. — Віктар Міхайлавіч, у якім стане газон стадыёна "Дынама", на які пасля матчу з Балгарыяй скардзіўся трэнер нацыянальнай зборнай? — Мы ведаем, што супрацоўнікі стадыёна "Дынама" робяць усё магчымае. Прадказаць дакладна яго стан немагчыма: неяк мы скардзіліся перад матчам, што поле дрэннае, а потым выйшлі на гульню — і газон быў выдатнай якасці. — Раскажыце пра страты ў складзе і хто зможа замяніць дыскваліфікаванага Рэнана Брэсана? — На жаль, у нас істотныя страты: Брэсан, Шытаў, Паўлаў, Ліхтаровіч. Пад пытаннем удзел Радзівонава. Але ў нас доўгая лаўка запасных, і тыя футбалісты, якія выйдуць, гатовы згуляць на высокім узроўні. Кадравыя страты яшчэ больш згуртавалі каманду, і на матчы вы гэта пабачыце. — Што зноў адбылося з Радзівонавым? — Ён доўга аднаўляўся пасля траўмы і ў гульні з "Экранасам" не павінен быў гуляць 90 хвілін. Але так атрымалася, што мы вымушаныя былі яго выкарыстоўваць на працягу ўсяго паядынку. Ён перагрузіў пярэднюю мышцу і пакуль яна яго непакоіць. — Як мяркуеце, ці вялікай будзе цікавасць балельшчыкаў да матчу? — У нас невысокі кошт білетаў, якасны футбол, таму хацелася б, каб нас падтрымалі балельшчыкі. — Які настрой у камандзе пасля пройгрышу ў пятніцу ў чэмпіянаце "Мінску"? — Без паражэнняў не бывае перамог. Такія гульні ў плане выніку вельмі карысныя для каманды. Яны прымушаюць працаваць з канцэнтрацыяй і вялікім жаданнем пераадольваць няўдачы. Добрыя каманды не могуць два разы запар згуляць дрэнна. — Што вы ведаеце пра суперніка? — Як і нямецкія, так і аўстрыйскія каманды вельмі арганізаваныя. Добра ўмеюць абараняцца і выконваць стандартныя становішчы. Ёсць і слабыя бакі, якія мы ўзялі на ўзбраенне. — Калі параўноўваць з камандамі, якія ў кваліфікацыі ў мінулых сезонах нас абыгралі — "Вентспілс", "Капенгаген", — то "Штурм" больш моцная каманда? — Улічваць трэба стан каманды на дадзены момант. Толькі гульня пакажа, наколькі моцны зараз "Штурм". — Як будзеце настройваць каманду на матч? Знойдзеце нейкія асаблівыя словы? — Зразумела, штосьці буду казаць гульцам. Але на матч такога ўзроўню асаблівы настрой не патрабуецца. Пасля гульні з "Мінскам" было ўсё відаць: гульцы адразу пастараліся забыць гэтую гульню, у іх вялізнае жаданне перамагчы. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўвечары на стадыёне "Дынама" БАТЭ сыграе першы матч раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Да групавой стадыі самага прэстыжнага еўракубка застаецца адзін крок....
|
|