СПОРТ- ТАЙМ. 21.by

СПОРТ- ТАЙМ

14.09.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Дынама" з перамогі стартавала ў КХЛ

Адкладзены старт мінскага "Дынама" ў КХЛ адбыўся ў панядзелак. Трагедыя ў Яраслаўлі яшчэ доўга будзе нагадваць аб сабе і балельшчыкам, і хакеістам. Калі на матч з "Лакаматывам" анансаваўся аншлаг (за дзень да яго было раскуплена большая частка — 11 тысяч білетаў), то ў панядзелак "Мінск-арэна" аншлагу не сабрала. Не ў лепшым стане і гульцы, якім трэба выйсці на лёд і прадэманстраваць, што жыццё працягваецца. Паводле слоў Марэка Сікоры, не ў лепшым псіхалагічным стане знаходзіцца варатар Андрэй Мезін, які страціў шмат сяброў у авіякатастрофе. Яго ў стартавым матчы супраць "Авангарда" вымушаны быў замяніць легіянер Кевін Лаланд.

Тым не менш, старт атрымаўся ўдалым: 4:1. Нягледзячы на два першыя перыяды, якія для нашай каманды складваліся не лепшым чынам. Да пачатку заключнай трэці мінчане саступалі 0:1. Маглі і больш, але некалькі разоў у матчы на дапамогу дынамаўцам прыходзіла штанга. Але ў трэцім перыядзе "Дынама" нарэшце разняволілася. Лік зраўняла чацвёртае, беларускае звяно. Пасля перадач Паўловіча і Стася вызначыўся Дзмітрый Мялешка. Праз некалькі хвілін "Дынама" вывеў наперад Лінглет — 2:1. І тут "Авангард" не скарыстаўся шыкоўнай магчымасцю аднавіць раўнавагу. Чэрвенка выйшаў адзін на адзін з Лаландам, абыграў яго і паслаў шайбу ў штангу. Затым у дынамаўцаў вызначыліся Міхалёў і Лінглет. 4:1 — і першая перамога мінчан у сезоне.

Марэк Сікора пасля матча прапанаваў не надта радавацца перамозе:

— Спачатку гулялі цяжка, нічога не атрымлівалася ў большасці. Трэба было дзейнічаць прасцей, а мы забіваліся ў куткі. Было няпроста, але паціху дадавалі. У трэцім перыядзе гэты вылілася ў галы. Выйгралі, але гэта ўсяго толькі маленькі крок на доўгай дыстанцыі, — рэзюмаваў галоўны трэнер.

Штанге ўсё ж дадуць адпрацаваць кантракт цалкам

Учора са спасылкай на расійскі "Спорт-Эскпресс" мы паведамлялі, што галоўны трэнер нацыянальнай каманды па футболе Бернд Штанге можа не дапрацаваць да заканчэння адборачнага цыкла, у якім засталося правесці ўсяго адзін матч (7 кастрычніка супраць зборнай Румыніі), бо задача выхаду на чэмпіянат Еўропы аказалася нявырашанай.

Аднак, як паведаміў "Прессболу" першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбала Сяргей Сафар'ян, звальняць датэрмінова нямецкага спецыяліста не плануецца:

— Бернд Штанге адпрацуе свой кантракт цалкам. Пагадненне з галоўным трэнерам заключана да лістапада гэтага года. Таму да яго заканчэння нямецкі спецыяліст паедзе ў Парыж на сустрэчу трэнераў нацыянальных зборных Іспаніі, Францыі, Беларусі, Грузіі і Фінляндыі, каб выпрацаваць каляндар гульняў у групе І на наступны адборачны цыкл. 7 кастрычніка ён выведзе нашу каманду на матч супраць Румыніі. А пасля на нарадзе з трэнерамі клубаў Бернд Штанге прааналізуе выступленне зборнай і падвядзе вынік сваёй працы (у Беларусі ён працуе з нацкамандай са жніўня 2007-га).

А вось далей, паводле слоў Сафар'яна, супрацоўніцтва са Штанге працягваць федэрацыя не плануе.

Алена КРАВЕЦ.

У беларускіх барцоў — серабро чэмпіянату свету

Беларускі спартсмен Элбек Тажыеў (вагавая катэгорыя да 55 кг) заваяваў серабро чэмпіянату свету па грэка-рымскай барацьбе, які праходзіць у турэцкім Стамбуле, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя таго, Элбек Тажыеў і Цімафей Дзейнічэнка (96 кг), які заняў 5-е месца, заваявалі алімпійскія ліцэнзіі ў Лондан-2012. Тажыеў у схватцы за золата ўступіў Раўшану Байрамаву з Азербайджана, а Цімафей Дзейнічэнка ў паядынку за бронзу прайграў Чэнку Ілдэму з Турцыі. А вось бронзавы медаліст пекінскай Алімпіяды-2008 Міхаіл Сямёнаў завяршыў выступленне пасля другой схваткі, прайграўшы ў 1/8 фіналу Дархану Баяхметаву з Казахстана.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дынама" з перамогі стартавала ў КХЛ Адкладзены старт мінскага "Дынама" ў КХЛ адбыўся ў панядзелак. Трагедыя ў Яраслаўлі яшчэ доўга будзе нагадваць аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика