Аляксандра Герасіменя: Эстэтычна мне бліжэйшы бел-чырвона-белы сцяг
26.12.2012 18:22
—
Новости Спорта
|
Аляксандра Герасіменя: Эстэтычна мне бліжэйшы бел-чырвона-белы сцяг На сайце "Прессбола" прайшла
Сярод іншага, ёй было зададзена наступнае пытанне: які сцяг вам бліжэй: чырвона-зялёны ці бел-чырвона-белы? Аляксандра адказала наступнае: "З пункту гледжання эстэтыкі, бел-чырвона-белы, вядома, больш сімпатычны. Ды і гісторыя ў яго куды больш багатая і насычаная — Вялікае княства Літоўскае, Наваградак, Мір, Нясвіж. Мне не хочацца думаць аб тым, што Беларусь вядзе адлік ад 1917 года, і ганарыцца тым, што мы чэмпіёны свету па колькасці вуліц Леніна, Маркса, Энгельса і яшчэ бог ведае каго, хто ў нас ніколі не быў. У нашай гісторыі ёсць нямала слаўных дат, і давайце не будзем забываць, што ў свой час ВКЛ было адной з самых уплывовых дзяржаў Еўропы. Вельмі вялікае ўражанне на мяне зрабіла Нам не хапае каранёў, каб адчуць сябе вялікай нацыяй, а генетыка — вялікая штука, якая творыць цуды нават праз стагоддзі". Адказваючы на пытанне пра геапалітычны вектар развіцця Беларусі, Герасіменя абрала Еўропу. "Мы адтуль ментальна. Расія няхай цягнецца за намі, ёй не пашкодзяць агульнапрынятыя каштоўнасці цывілізаванага свету", — перакананая чэмпіёнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У нашай гісторыі ёсць нямала слаўных дат, і давайце не будзем забываць, што ў свой час ВКЛ было адной з самых уплывовых дзяржаў Еўропы".
|
|