Агонь на магутных колах
17.11.2013
—
Новости Спорта
|
Адметным стаў адзін з этапаў эстафеты сімвала XXII Алімпійскіх гульняў 2014 года, які адбыўся ў Якуціі. У час яго факел на кар’ерным самазвале БЕЛАЗ-7540 па спіральнай васьмікіламетровай дарозе спусціўся на дно алмазнага кар’ера ў кімберлітавай трубцы «Мір». Менавіта там факел алімпійскага агню быў запалены і накіраваўся далей па якуцкіх дарогах. Першы факеланосец праехаўся па кар’еры на БЕЛАЗе, другі, прыняўшы эстафету, прабег у суправаджэнні трох магутных беларускіх машын паўз кар’ер і перадаў трэцяму, які падняў яго на назіральную пляцоўку. Пасля гэтага агонь быў дастаўлены на галоўную плошчу горада Мірнага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Факел Алімпійскіх гульняў пабываў на дне алмазнага кар’ера
|
|