«Самародак» стымулюе вытворчасць. 21.by

«Самародак» стымулюе вытворчасць

08.02.2014 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДАВОЛІ доўгі ланцужок людзей рознага ўзросту, ад дзяцей да пенсіянераў, выцягнуўся да адміністрацыйнага будынка Шаркаўшчынскага БДУ-26, у адным крыле якога размясціўся фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Тут можна правесці час на розных трэнажорах, пагуляць у настольны тэніс, більярд, шашкі, шахматы. Асаблівай папулярнасцю карыстаўся більярд. І, хаця былі ўстаноўлены два сталы, да іх якраз і ўтварылася чарга.

Заняткі вёў майстар спорту міжнароднага класа Сяргей Буйка:

— Сам я мясцовы, з вёскі Пятровічы, — паведаў ён пра сябе. — З шостага класа вучыўся ў Віцебскай школе-інтэрнаце. Потым была армія. Там і трапіў да заслужанага трэнера Расіі Леаніда Барценьева, з імем якога і звязваю ўсе мае поспехі ў вялікім спорце. На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Англіі ў 1988 годзе, стаў сярэбраным прызёрам па бегу з бар’ерамі на 400 метраў. Вярнуўшыся на радзіму, у Шаркаўшчыну, уладкаваўся рабочым, а потым мне прапанавалі стаць інструктарам па спорту.

У памяшканні былой сталовай за паўгода зрабілі спартыўную залу. На трэнажоры грошай не хапала, і снарады ладзілі з металалому. Потым, як сталі багацей, купілі завадскія. Набылі і самы лепшы більярд у раёне...

У спорткомплексе заўсёды шмат моладзі. Як заўважае сам Сяргей, магчыма, хто з іх і стане алімпійскім чэмпіёнам, але галоўная мэта — падцягнуць фізічна, а ў некаторых выпадках паставіць на шлях праведны.

Штогод каманда БДУ-26 прымае ўдзел у абласной спартакіядзе арганізацый сваёй галіны і пяты год запар займае безагаворачна першае месца.

Ёсць падобныя фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры амаль у кожным аграгарадку.

Адным з першых быў адчынены такі цэнтр «Юнацтва» ў Більдзюгах ААТ «Жвіранка». Сюды ездзілі нават з самой Шаркаўшчыны, пакуль там не было більярда. У аграгарадку Лужкі ў комплексе з аздараўленчым цэнтрам, які арганічна размясціўся пасля рэканструкцыі ў былой панскай сядзібе, ёсць нават тэнісны корт.

Крыху больш года таму назад наваселле справіў і маладзёжна-аздараўленчы цэнтр «Самародак» у аграгарадку Наваселле ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс». У трох яго залах на выбар самыя розныя спартыўныя снарады: веладарожка, велаэргометр, сілавы трэнажор, більярдны і тэнісныя сталы і г.д.

— Цэнтр не толькі спрыяе здароўю, адцягвае людзей ад шкодных звычак, але і садзейнічае замацаванню моладзі на вёсцы, што адбіваецца ў сваю чаргу на росце вытворчасці, — справядліва лічыць дырэктар ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» Аляксандр Варона.

«Самародак» стаў дванаццатым фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам у раёне і дзявятым — у сельскай мясцовасці.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАВОЛІ доўгі ланцужок людзей рознага ўзросту, ад дзяцей да пенсіянераў, выцягнуўся да адміністрацыйнага будынка Шаркаўшчынскага БДУ-26, у адным крыле якога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика