Мікалай Януш: «Цяперашні герб — гэта наўпроставы адгалосак СССР, а «Пагоня» — усё ж куды больш глыбокая гісторыя». 21.by

Мікалай Януш: «Цяперашні герб — гэта наўпроставы адгалосак СССР, а «Пагоня» — усё ж куды больш глыбокая гісторыя»

24.11.2016 13:26 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Форвард «Шахцёра» і зборнай Беларусі распавёў пра сваё станаўленне да «Пагоні» і беларускай мовы.

— Да нядаўняга часу існавала фактычная забарона на гістарычныя бел-чырвона-белыя сьцягі на трыбунах, майкі і шалікі з гербам «Пагоня» апрыёры расцэньваліся як адміністрацыйнае правапарушэньне. Падчас апошніх матчаў зборнай міліцыя на сымболіку празь сілу, але закрывала вочы. Бачыце тут нейкі крымінал?

— Зноў жа, чаму ў нас і беларуская мова ў грамадзтве асабліва не ўспрымаецца. Таму што апазыцыя, пачынаючы ад 1990-х, у масе сваёй размаўляла па-беларуску. Адпаведна, спрацоўвае стэрэатып: калі гаворыш на мове — значыць, апазыцыянэр. Шырэй трэба глядзець. Што тычыцца той жа «Пагоні», то лічу, што гэта наш герб, яшчэ ад часоў Вялікага Княства Літоўскага. Калі цяперашні герб — гэта наўпроставы адгалосак СССР, то «Пагоня» — усё ж куды больш глыбокая гісторыя.

— Вы цалкам прыстойна валодаеце беларускай мовай — прынамсі большасьць дзяржаўных людзей такім узроўнем пахваліцца ня могуць. Гэта дзякуючы атачэньню ў родных Мікашэвічах, школе, яшчэ нечаму?

— Гэта школа. Ну і, канечне, мая галава. Чаму яна так запомніла беларускую мову — нават ня ведаю, але вось так здарылася (сьмяецца). Таму ўсё дзякуючы школе. У тым ліку ангельская мова, гісторыя — усё адтуль. І нават матэматыка. Калі зараз са старэйшым сынам рыхтуем урокі, жонка дапамагае з мовамі, а я бяру на сябе матэматыку. Даводзіцца быць унівэрсалам, – распавёў Януш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Форвард «Шахцёра» і зборнай Беларусі распавёў пра сваё станаўленне да «Пагоні» і беларускай мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика