Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў пракаментаваў няўдалы выступ на хатнім чэмпіянаце свету.
«Я прайграў свой першы чэмпіянат свету, самае смешнае і няёмкае, што гэта здарылася дома. Дзякуй усім за вялікую падтрымку. Непрыемнасць гэтую мы перажывем. Я жывы – значыць бой не скончаны», – напiсаў Гуркоў.