Рэспубліканская спартакіяда дзяцей-інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату. 21.by

Рэспубліканская спартакіяда дзяцей-інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату

20.10.2017 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


 На працягу трох дзён кастрычніка на базе Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла Рэспубліканская спартакіяда дзяцей-інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату. Прынялі ў ёй удзел і выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната.

Наша каманда складалася з 13 удзельнікаў і трох дарослых на чале з выкладчыкам фізічнага выхавання Андрэем Анатольевічам Басько. У праграме спаборніцтваў былі лёгкая атлетыка, настольны тэніс, рухавыя гульні, піянербол, двухбор’е, дартс. Ва ўсіх гэтых відах спорту за перамогу змагаліся і мы. І не проста змагаліся, а занялі ў агульнакамандным заліку першае месца, а таксама выйшлі пераможцамі ў піянерболе.

Заваяваныя намі два кубкі занялі сваё месца ў спартыўнай скарбонцы інтэрната. Ніхто ў камандзе не застаўся без медаля ці граматы, а больш за ўсіх іх атрымалі Кацярына Захаваева і Вадзім Стрэльскі. Ну і, канешне, мы знайшлі новых сяброў, убачылі шмат цікавага.

Кацярына МЫШКО,

выхаванка Івянецкага дома-інтэрната

для дзяцей з асаблівасцямі

фізічнага развіцця

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 На працягу трох дзён кастрычніка на базе Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла Рэспубліканская спартакіяда дзяцей-інвалідаў з парушэннем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика