Сакрэты майстэрства трэнера Шпакоўскага...
18.05.2018
—
Новости Спорта
|
У нашым раёне на сённяшні дзень толькі адзін спартыўны трэнер мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю – гэта Аляксандр Аляксандравіч Шпакоўскі, трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Целяханскага аддзялення ўстановы СДЮШАР г. Івацэвічы. Нагадаем, што вышэйшую катэгорыю спецыяліст можа атрымаць толькі тады, калі яго выхаванец паказвае высокія рэзультаты на міжнародных стартах. У гэтым сэнсе герою нашай публікацыі ёсць кім ганарыцца: яго вучань, майстар спорту міжнароднага класа Міхаіл Абрамчук, на сённяшні дзень лепшы штурхальнік ядра ў Беларусі, член зборнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы. – Ці лёгка знайсці ў асяродку 8-10-гадовых дзяцей “самародка”, які праз 6-8 гадоў заявіць аб сабе ў вялікім спорце? – такім было першае пытанне ў аўтара дадзенай публікацыі да Аляксандра Аляксандравіча. На гэта мой суразмоўца адказаў наступнае: “Знайсці нескладана, куды больш цяжка і важна прывіць у хлопчыка ці дзяўчынкі цікавасць да спартыўнай дысцыпліны – і каб гэтая цікавасць доўжылася не месяц-другі, а стала другой натурай”. У гэтым сэнсе прыклад Міхаіла Абрамчука ці прыклад папярэднікаў, хто “з-пад крыла” трэнера Аляксанд- І гэта не проста прыгожыя словы! Сам Аляксандр Шпакоўскі – выхаванец Целяханскага аддзялення Хаця, як узгадвае першы трэнер Аляксандра Пазняк, у дзяцінстве Аляксандр Шпакоўскі моцным здароўем не вылучаўся, дапякалі рэўматызмы, але цяга да спорту, свежае паветра і якаснае харчаванне зрабілі, здаецца, немагчымае: 14-гадовы юнак, які паказваў добрыя вынікі на спартыўных пляцоўках, быў накіраваны ў школу алімпій- І вось ужо 28 гадоў ён спартыўны трэнер, які падрыхтаваў для вучылішчаў алімпійскага рэзерву дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожны з іх атрымаў свой шанц – рэалізаваць сябе ў спорце, у жыцці. І не толькі! Бо кожны з іх стаў яшчэ і больш спрытным, лоўкім, гарманічна развітым юнаком ці дзяўчынай. Сяргей Васілевіч, дырэктар установы СДЮШАР г. Івацэвічы: – Кожны год Аляксандр Шпакоўскі накіроўвае сваіх выхаванцаў у вучылішчы алімпійскага рэзерву, яны могуць рэалізаваць сябе ў такіх дысцыплінах, як штурханне ядра, кіданне дыска, бег... Увогуле, у Целяханах моцныя спартыўныя традыцыі, Аляксандру Шпакоўскаму даводзіцца ездзіць са сваімі выхаванцамі па ўсёй рэспубліцы – і ён не лічыцца з уласным часам. Работа ў яго на першым месцы! Разам з тым Аляксандр Шпакоўскі даволі аўтарытэтны трэнер, дзеці яго любяць і паважаюць, ён – майстар спорту СССР, многаму можа навучыць, таму дзеці, хто наведвае аддзяленне ў Целяханах, – “прыкіпелі” да лёгкай атлетыкі надоўга. Аляксандр Аляксандравіч – паважаны чалавек, на такіх трымаецца спорт у нашым раёне. Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раёне на сённяшні дзень толькі адзін спартыўны трэнер мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю – гэта Аляксандр Аляксандравіч Шпакоўскі....
|
|