Спаборніцтва па дзюдо. 21.by

Спаборніцтва па дзюдо

14.01.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Трэба абавязкова ўзварушыць сябе фiзiчна, каб быць здаровым маральна”, – пiсаў Леў Мiкалаевiч Талстой.

Такая магчымасць была ва ўдзельнiкаў спартыўнага клуба “Вiтаўт” з Iвянца i навучэнцаў Валожынскай ДЮСШ. 29 снежня ўпершыню ў Iвянцы адбылося каляднае спаборнiцтва па дзюдо на першынство Валожынскай ДЮСШ. Арганiзатарамi выступiлi пробашч касцёла святога Мiхала айцец Лех, трэнеры спартыўнага клуба “Вiтаўт” – заснавальнiк клуба, у былым вядомы спартсмен i трэнер на мiжнароднай арэне Вiктар Эрнставiч Мiцкевiч, Iлля Сяргеевiч Мiцкевiч, а таксама трэнеры ДЮСШ Вадзiм Аляксандравiч Калашнiкаў i Iгар Андрэевiч Лясецкi, якiя прынялi актыўны ўдзел у судзействе.

Спаборнiцтва пачалося агульным пастраеннем. З пажаданнямi паказаць прыгожую барацьбу выступiлi трэнеры В. Э. Мiцкевiч, В. А. Калашнiкаў. Старшыня пасялковага савета Т. Я. Лiпнiцкая павiншавала прысутных са святамі, пажадала добрага настрою i аптымiзму. Затым айцец Лех благаславiў дзетак. Нечаканым падарункам ад дырэктара Дома культуры С. I. Бурачэўскага стала з’яўленне Дзеда Мароза. Станiслаў Iванавiч у вобразе казачнага героя таксама павiншаваў усiх, пажадаў моцнага здароўя, а юным спартсменам – добрых вынiкаў.

Удзельнiкi паказалi прыгожую, вiдовiшчную, захапляльную барацьбу. Эстэтыка гэтага вiду спорту – яе вытанчаная тэхнiка з эфектыўнымi кiдкамi i зачараваннем усходняга этыкету – заваражыла гасцей, а iх у гэты дзень сабралася нямала. Прыйшлi пахварэць за сваiх дзяцей бацькi, бабулi, дзядулi, сябры.

Пераможцы былi вызначаны ў некалькiх вагавых катэгорыях. Так у вагавой катэгорыi звыш 55 кiлаграмаў 1-е месца заняў Данiла Садыкаў, 2-е – Мiкiта Васiлевiч, 3-е – Мацвей Рагоўскi i Данiiл Карпека. У вагавой катэгорыi да 46 кiлаграмаў перамог Мiкiта Мiшкевiч, другiм стаў Яраслаў Часоўскi, трэцяе месца ва Уладзiслава Калевiча. Роўных не было Ягору Плотнiку ў вагавой катэгорыi да 38 кiлаграмаў, другiм стаў Арцём Васiлевiч, на трэцiм месцы размясцiлicя Дзмiтрый Радзевiч i Кiрыл Гомаль. У вагавой катэгорыi да 42 кiлаграмаў перамог Уладзiслаў Марамчын, на другiм месцы – Арцём Рабчынкоў, трэцiмi сталi Арсенiй Шугаеў i Арцём Ахрэм. У вагавой катэгорыi да 34 кiлаграмаў на першую прыступку п’едэстала ўзняўся Бунай Райен Аль, на другую – Iлля Палiканiн, на трэцяй прыступцы размясцiлiся Антон Асiпацкi i Мiкалай Каранiк.

Вагавая катэгорыя да 30 кiлаграмаў была самая шматлiкая. Тут удзельнiчалі 13 чалавек. У ёй на роўных з хлопцамi спаборнiчалi дзяўчаты. Так Лiза Кучынская перамагала чатыры разы, тры з якiх святкавала перамогу над хлопцамi. I толькi ў рашаючай схватцы ўступiла Нiкадзiму Жаўтку, ён стаў першым. Лiза – другая, на трэцiм месцы Дар’я Унукоўская i Дзмiтрый Гуд. Сярод самых маленькiх (вагавая катэгорыя да 26 кiлаграмаў) удзельнiчалi таксама дзяўчынкi. Аэлiта Жаўток нiкому з хлопцаў не пакiнула шансаў на перамогу. Яна ў вынiку i стала першай, другiм быў Кiрыл Качановiч, трэцяе месца падзялiлi Кацярына Шорац i Уладзiслаў Гурук. Нiкадзiм Жаўток быў узнагароджаны дыпломам за лепшую тэхнiку вядзення барацьбы.

Закончылася мерапрыемства ўзнагароджваннем пераможцаў медалямi i дыпломамi. А пасля ўсiх удзельнiкаў чакаў салодкi стол, якi арганiзавалi бацькi.

Анжэла КУЧЫНСКАЯ


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Трэба абавязкова ўзварушыць сябе фiзiчна, каб быць здаровым маральна”, – пiсаў Леў Мiкалаевiч Талстой. Такая магчымасць была ва ўдзельнiкаў спартыўнага клуба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика