Волейбол для Дарьи Галузо и Анастасии Сиваченко больше, чем игра
27.06.2019
—
Новости Спорта
|
Валейбол як стыль жыцця
Дар’я Галуза і Анастасія Сівачэнка з Шумілінскай СШ №1 гадоў сем займаюцца валейболам у Шумілінскай СДЮШАР. Як самі кажуць, валейбол у іх жыцці стаў нечым большым, чым проста любімая гульня.
На пляцоўцы ў валейбалістак розныя амплуа. Анастасія ўвесь час “на віду”, яна нападаючая. Валейбольным заўзятатарам даспадобы яе высокія скачкі і моцныя ўдары. А вось Дар’я – звязуючая, сваёй гульнёй, бачаннем пляцоўкі і разуменнем сябровак яна аб’ядноўвае ўсю каманду. Дзяўчаты – сапраўдныя лідары, яны поўнасцю выкладваюцца на пляцоўцы, гэта іх стыль, гэтаму іх вучыць трэнер.
“Валейболам захапіла нас наш трэнер Людміла Мікалаеўна Харкавец, – расказваюць валейбалісткі. – Яна не толькі трэнер, а і ігрок. І паверце, калі бачыш, што твой трэнер сам гуляе ў валейбол, радуецца перамогам і перажывае за паражэнні, то гэта каштуе многага. Пасля такога проста не маеш маральнага права трэніравацца і гуляць не на поўную сілу”.
Юныя валейбалісткі ставіліся прызёрамі вобласці, выклікаліся ў абласную зборную. Але яны не звязваюць сваё далейшае жыццё толькі з валейболам. Тым не менш, у тым, што гэты від спорту будзе з імі заўсёды, можна не сумнявацца. І пацвярджэнне таму – абласная студэнцкая ліга, што праходзіла ў Віцебску на працягу мінулага навучальнага года і ў якой брала ўдзел шумілінская каманда. Валейбалісткі сыгралі 11 сустрэч, зямлячкі сталі другімі. Па выніках гэтых спаборніцтваў лепшымі ў камандзе былі Анастасія Сівачэнка і Дар’я Галуза. Але дзяўчаты падкрэсліваюць, што гэта быў агульны поспех, бо валейбол – камандная гульня.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валейбол як стыль жыцця Дар’я Галуза і Анастасія Сівачэнка з Шумілінскай СШ №1 гадоў сем займаюцца валейболам у Шумілінскай СДЮШАР. Як самі кажуць, валейбол у...
|
|